Logo Polskiego Radia
Print

Украіна сёлета павінна падаць заяўку на ўступленьне ў НАТО

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.03.2018 18:34
Актуальна 43% украінцаў падтрымліваюць уступленьне краіны ў Пакт, 34% – супраць гэтага.
На здымку: капітан арміі ЗША на борце шматмэтавага верталёта UH-60 Black HawkНа здымку: капітан арміі ЗША на борце шматмэтавага верталёта UH-60 Black Hawkфота: The U.S. Army/public domain

Украіна сёлета павінна падаць заяўку на ўступленьне ў НАТО. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер па эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Іванна Клімпуш-Цынцадзэ ў эфіры тэлебачаньню «Эспресо».
«Я думаю, што гэта (падача заяўкі для ўступленьня ў НАТО – рэд.) толькі пытаньне часу. Можа некалькі месяцаў, да саміту Альянсу мы гэта павінны зрабіць», – сказала яна.
Паводле словаў Клімпуш-Цынцадзэ, Украіна за 2017 год выканала 80% мерапрыемстваў праграмы супрацоўніцтва з Альянсам. Астатнія 20% перанесьлі на бягучы год.
У гэтым годзе саміт НАТО адбудзецца ў ліпені ў Брусэлі.
Раней стала вядома, што за апошнія тры гады ва Ўкраіне колькасьць прыхільнікаў уваходжаньня ў НАТО ўзрасла ў паўтара раза – цяпер 43% падтрымліваюць уступленьне ў Пакт, 34% – супраць гэтага.

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт