Logo Polskiego Radia
Print

У цэнтры сталіцы будзе створаны Музэй паўстаньня ў Варшаўскім гета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2018 15:11
„Спадзяюся, што гэта будзе сымбаль братэрства й польска-габрэйскай салідарнасьці”, - віцэ-прэм’ер Польшчы.
Віцэ-прэм’ер міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі й прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Віцэ-прэм’ер міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі й прэм'ер Матэвуш Маравецкі. PAP/Rafał Guz

У цэнтры сталіцы будзе створаны Музэй паўстаньня ў Варшаўскім гета
„Спадзяюся, што гэта будзе сымбаль братэрства й польска-габрэйскай салідарнасьці”, - каза віцэ-прэм’ер Гліньскі.
У цэнтры Варшавы будзе створаны Музэй паўстаньня ў Варшаўскім гета. Сёньня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі пра гэта паведамілі прэм'ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) і віцэ-прэм’ер міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński).
Музэй будзе знаходзіцца на вуліцы Сеннай (Sienna), недалёка ад Цэнтральнага чыгуначнага вакзала, у будынку былой бальніцы, якая падчас Другой сусьветнай вайны апынулася на тэрыторыі гета.
Паводле прэм'ера Маравецкага, новая музэйная ўстанова будзе нагадваць пра трагічны зрыў паўстанцаў, якія ў складаных умовах змагаліся за годнасьць.
Міністар культуры Пётр Гліньскі адзначыў у сваю чаргу, што музэй будзе сучаснай установай, якая павінна паведамляць пра гісторыю Варшаўскага гета, іншых гета й пра Галакост.
„Я спадзяюся, што гэта будзе таксама сымбаль братэрства й польска-габрэйскай салідарнасьці, але перш за ўсё гістарычнай праўды”, - сказаў віцэ-прэм'ер Гліньскі.
Дырэктарам музэя быў прызначаны Альбэрт Станкоўскі (Albert Stankowski) - член рады варшаўскага Музэя гісторыі польскіх габрэяў Polin. Мадэрнізацыя сядзібы музэя павінна быць завершана ў 2023 годзе, але раней будуць даступныя часовыя выставы.
аз

У цэнтры Варшавы будзе створаны Музэй паўстаньня ў Варшаўскім гета. Сёньня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі пра гэта паведамілі прэм'ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) і віцэ-прэм’ер, міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński).

Музэй будзе знаходзіцца на вуліцы Сеннай (Sienna), недалёка ад Цэнтральнага чыгуначнага вакзала, у будынку былой бальніцы, якая падчас Другой сусьветнай вайны апынулася на тэрыторыі гета.

Паводле прэм'ера Маравецкага, новая музэйная ўстанова будзе нагадваць пра трагічны зрыў паўстанцаў, якія ў складаных умовах змагаліся за годнасьць.
Міністар культуры Пётр Гліньскі адзначыў у сваю чаргу, што музэй будзе сучаснай установай, якая павінна паведамляць пра гісторыю Варшаўскага гета, іншых гета й пра Галакост.

„Я спадзяюся, што гэта будзе таксама сымбаль братэрства й польска-габрэйскай салідарнасьці, але перш за ўсё гістарычнай праўды”, - сказаў віцэ-прэм'ер Гліньскі.

Дырэктарам музэя быў прызначаны Альбэрт Станкоўскі (Albert Stankowski) - член рады варшаўскага Музэя гісторыі польскіх габрэяў Polin. Мадэрнізацыя сядзібы музэя павінна быць завершаная ў 2023 годзе, але раней будуць даступныя часовыя выставы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт