Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы ўручыў кіраўніку Эўракамісіі „Белую кнігу” вяршэнства закона

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2018 12:35
У кнізе пералічваюцца прычыны ажыцьцяўленьня ў краіне рэформы судовай сыстэмы.
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі й старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі й старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Прэм’ер Польшчы ўручыў кіраўніку Эўракамісіі „Белую кнігу” вяршэнства закона
У кнізе пералічваюцца прычыны ажыцьцяўленьня ў краіне рэформы судовай сыстэмы.
У Брусэлі адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki) са старшынём Эўракамісіі Жан-Клёдам Юнкерам і яго намесьнікам Франсам Тымэрмансам. Сустрэча павінна дапамагчы ў дасягненьні кампрамісу паміж Эўрапейскай камісіяй і Польшчай па справе рэформы судовай сыстэмы.
Матэвуш Маравецкі ўручыў старшыні Эўракамісіі „Белую кнігу”, датычную вяршэнства закона ў Польшчы. У кнізе польскі бок пералічвае прычыны ажыцьцяўленьня ў краіне рэформы судовай сыстэмы, а таксама адказвае на асноўныя сумневы Эўракамісіі.
У кнізе прыводзяцца таксама прыклады падобных рашэньняў, уведзеных у судовыя сыстэмы іншых краінаў Эўразьвязу.
„Белую кнігу” атрымаюць таксама прадстаўнікі астатніх краінаў-сябраў ЭЗ. У сваю чаргу на будучым тыдні, то бок 13 і 14 сакавіка, заплянаваны гэтак званы круглы стол, то бок сустрэча экспэртаў з Польшчы, іншых краін ЭЗ і Эўракамісіі.
Нагадаем, Эўракамісіі не падабаецца рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы, таму яна запатрабавала ў польскіх уладаў увядзеньня зьменаў і прыгразіла ажыцьцяўленьнем супраць польскай дзяржавы працэдуры паводле 7. Артыкула дамовы аб Эўразьвязе.
аз

У Брусэлі адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki) са старшынём Эўракамісіі Жан-Клёдам Юнкерам і яго намесьнікам Франсам Тымэрмансам. Сустрэча павінна дапамагчы ў дасягненьні кампрамісу паміж Эўрапейскай камісіяй і Польшчай па справе рэформы судовай сыстэмы.

Матэвуш Маравецкі ўручыў старшыні Эўракамісіі „Белую кнігу”, датычную вяршэнства закона ў Польшчы. У кнізе польскі бок пералічвае прычыны ажыцьцяўленьня ў краіне рэформы судовай сыстэмы, а таксама адказвае на асноўныя сумневы Эўракамісіі.

У кнізе прыводзяцца таксама прыклады падобных рашэньняў, уведзеных у судовыя сыстэмы іншых краінаў Эўразьвязу.

„Белую кнігу” атрымаюць таксама прадстаўнікі астатніх краінаў-сябраў ЭЗ. У сваю чаргу на будучым тыдні, то бок 13 і 14 сакавіка, заплянаваны гэтак званы круглы стол, то бок сустрэча экспэртаў з Польшчы, іншых краін ЭЗ і Эўракамісіі.

Нагадаем, Эўракамісіі не падабаецца рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы, таму яна запатрабавала ў польскіх уладаў увядзеньня зьменаў і прыгразіла ажыцьцяўленьнем супраць польскай дзяржавы працэдуры паводле 7. aртыкула дамовы аб Эўразьвязе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт