Logo Polskiego Radia
Print

Чакаецца рэакцыя Т. Мэй на хімічную атаку на былога падвойнага шпіёна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2018 10:59
Паводле ананімных крын, сьледчыя сабралі адназначныя доказы дачыненьня Расеі да спробы забойства.
PAP/EPA/NEIL HALL

Брытанскія СМІ спадзяюцца рэакцыі прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй на хімічную атаку на былога падвойнага шпіёна Сяргея Скрыпаля. Пішацца, што абмяркоўваецца, між іншым, выдаленьне расейскіх дыпляматаў, а таксама новыя эканамічныя і палітычныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Абмяркоўваецца байкот сёлетняга Чэмпіянату сьвету па футболе. Размовы ў справе санкцый вядуцца таксама з заходнімі партнэрамі.
Былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль у 2006 годзе быў прыгавораны да 13 гадоў турмы за шпіянаж на карысьць Вялікабрытаніі. У 2010 годзе ён трапіў у Англію ў выніку абмену шпіёнамі.
Некалькі дзён таму Скрыпаль і яго дачка Юлія былі знойдзеныя непрытомнымі ў адным з гандлёвых цэнтраў у Солсбэры. Яны ў крытычным стане трапілі ў шпіталь. Паліцыянт, які першы прыбыў да Скрыпаля і яго дачкі, таксама трапіў у шпіталь. Яго стан цяжкі.
Ананімныя крыніцы ва ўрадзе пацьвярджаюць, што сьледчыя сабралі адназначныя доказы дачыненьня Расеі да спробы забойства Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.
«Times» піша, што пад увагу бярэцца таксама сымбалічнае ўзмацненьне брытанскай вайсковай прысутнасьці ва Ўсходняй Эўропе. Газэта зазначае, што расьце падтрымка рашучых крокаў супраць расейскай тэлевізіі Russia Today, якая апошнімі днямі перадавала фальшывую інфармацыю аб атацы на Скрыпаля. Тэлеканал намякаў, што былы шпіён з дачкой перадазіравалі наркотыкі.
Вялікабрытанія плянуе закрануць пытаньне атакі на былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля ў размове з саюзьнікамі з NATO.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт