Logo Polskiego Radia
Print

«Паўночны паток-2» створаны для таго, каб пакараць Украіну - палітык

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.03.2018 15:17
Газаправод плянуецца здаць ў эксплюатацыю ў 2019 годзе - тады ж Расея спыніць транзыт газу праз Украіну.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

«Паўночны паток – 2» зьяўляецца палітычным праектам і створаны для таго, каб убіць клін паміж дзяржавамі ды пакараць Украіну. Такое меркаваньне выказаў намесьнік старшыні Эўракамісіі, славацкі палітык Мараш Шэфчовіч (Maroš Šefčovič) у інтэрвію аўстрыйскай цэнтраправай газэце Die Presse.
Паводле Шэфчовіча, будаваны газаправод – гэта ня толькі бізнэс, але перш за ўсё палітыка. Намесьнік старшыні Эўракамісіі зазначыў, што ў Эўразьвязе мяркуе перакананьне, што транзыт газу праз тэрыторыю Ўкраіны не павінен спыняцца й пасьля 2019 году. «Мы дапамагаем Кіеву, выдзяляючы мільярды эўра, таму ня можам падтрымліваць праект («Паўночны паток – 2» – рэд.), які пазбавіць Украіны даходаў у памеры 2 млрд эўра штогод», – сказаў Мараш Шэфчовіч.
«Паўночны паток – 2» – гэта газавая магістраль зь дзьвюх нітак з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора. Прапускная магчымасьць трубаправоду складае 55 млрд кубамэтраў газу ў год. Новы газатранспартны калідор павінен быць аддадзены ў эксплюатацыю ў 2019 годзе. Тады ж Расея плянуе спыніць транзыт газу праз Украіну.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт