Logo Polskiego Radia
Print

Чарговы штраф за збор подпісаў за беларускую мову

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.03.2018 10:08
Адбыўся суд над актывістам «Моладзі БНФ» Я. Сяргіенка, які 21 лютага ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.
pixabay.com/Public Domain CC0

У судзе Маскоўскага раёна г. Менска адбыўся суд над актывістам «Моладзі БНФ» Ягорам Сяргіенка, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Разглядала справу судзьдзя Малашэнка Вольга Пятроўна. Сьведка па гэтай справе – міліцыянт Баранаў, блытаўся ў паказаньнях. Пратакол складзены за 18 лютага, а не за 21. Супрацоўнік міліцыі называў збор подпісаў акцыяй, але патлумачыць чаму, ня мог. Але суд, нягледзячы на гэтыя абставіны справы, прызначыў Ягору Сяргіенку пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў.
Праваабаронцам стала вядома, што суд Завадзкага раёна 13 сакавіка а 15 гадзіны разгледзеў справу актывіста «Маладога фронту» Паўла Пракаповіча за збор подпісаў на станцыі мэтро Магілёўская. Ён таксама атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічыняў.
13 сакавіка таксама адбыўся суд на блёгерам і грамадзкім актывістам Эдуардам Пальчысам. Назіральнікі Валантэрскай службы «Вясны» паведамілі, што суд працягваўся 3 хвіліны. Судзьдзя Фрунзенскага раёна Скуратовіч А.А. адправіў справу на дапрацоўку, бо не ўгледзеў у дзеяньнях Эдуарда Пальчыса склад адміністрацыйнага правапарушэньня. У суд быў выкліканы сьведка – міліцыянэр Фрунзенскага РАУС Куранкоў, але яго нават не апытвалі.
Праваабаронцам стала вядома, што 15 сакавіка а 14.30 адбудзецца суд над Раманам Ганчаровым за збор подпісаў на станцыі мэтро Каменная горка.
«Радыё Свабода» паведаміла, што 12 сакавіка суд Кастрычніцкага раёну г. Менска аштрафаваў актывістку «Маладога фронту» Насту Гусеву на 15 базавых велічыняў па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства).
Нагадаем, што на гэтым тыдні ў Менску адбываюцца суды над актывістамі, якія зьбіралі подпісы ў падтрымку беларускай мовы і стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту з навучаньнем па-беларуску.

У судзе Маскоўскага раёна г. Менска адбыўся суд над актывістам «Моладзі БНФ» Ягорам Сяргіенкам, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Разглядала справу судзьдзя Малашэнка Вольга Пятроўна. Сьведка па гэтай справе – міліцыянт Баранаў, блытаўся ў паказаньнях. Пратакол складзены за 18 лютага, а не за 21. Супрацоўнік міліцыі называў збор подпісаў акцыяй, але патлумачыць чаму, ня мог. Але суд, нягледзячы на гэтыя абставіны справы, прызначыў Ягору Сяргіенку пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў.

Праваабаронцам стала вядома, што суд Завадзкага раёна 13 сакавіка а 15 гадзіны разгледзеў справу актывіста «Маладога фронту» Паўла Пракаповіча за збор подпісаў на станцыі мэтро Магілёўская. Ён таксама атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічыняў.

13 сакавіка таксама адбыўся суд на блёгерам і грамадзкім актывістам Эдуардам Пальчысам. Назіральнікі Валантэрскай службы «Вясны» паведамілі, што суд працягваўся 3 хвіліны. Судзьдзя Фрунзенскага раёна Скуратовіч А.А. адправіў справу на дапрацоўку, бо не ўгледзеў у дзеяньнях Эдуарда Пальчыса склад адміністрацыйнага правапарушэньня. У суд быў выкліканы сьведка – міліцыянэр Фрунзенскага РАУС Куранкоў, але яго нават не апытвалі.Праваабаронцам стала вядома, што 15 сакавіка а 14.30 адбудзецца суд над Раманам Ганчаровым за збор подпісаў на станцыі мэтро Каменная горка.«Радыё Свабода» паведаміла, што 12 сакавіка суд Кастрычніцкага раёну г. Менска аштрафаваў актывістку «Маладога фронту» Насту Гусеву на 15 базавых велічыняў па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства).

Нагадаем, што на гэтым тыдні ў Менску адбываюцца суды над актывістамі, якія зьбіралі подпісы ў падтрымку беларускай мовы і стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту з навучаньнем па-беларуску.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт