Logo Polskiego Radia
Print

Украіна вырашыла разьвітацца з СНД

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.03.2018 19:30
  • Украіна.mp3
Чаму толькі цяпер? - бо раней не аплочвалася, тлумачыць украінскі экспэрт.
youtube.com/screen

Міністэрства замежных спраў Украіны падрыхтавала прапанову аб выхадзе краіны з органаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Акрамя таго, зьнешнепалітычнае ведамства ў Кіеве прапануе дэнансаваць пагадненьне аб сяброўстве з Расеяй. Ці такім чынам Украіна канчаткова пакідае структуру, створаную на руінах Савецкага Саюзу?
Паводле крыніцы ў Вярхоўнай радзе Ўкраіны, міністар замежных спраў Павел Клімкін падрыхтаваў прапанову для прэзыдэнта Пятра Парашэнкі адносна выхаду з СНД і дэнансацыі Пагадненьня аб сяброўстве, супрацоўніцтве й партнэрстве паміж Украінай і Расеяй. Апошняе слова застанецца за лідарам украінскай дзяржавы. Дарэчы, яшчэ раней Клімкін ня раз заяўляў, што асабіста зьяўляецца прыхільнікам выхаду Кіева з Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Паводле Клімкіна, Расея парушыла абсалютна ўсе ключавыя пункты Пагадненьня аб сяброўстве.
Чаму ў такім выпадку Ўкраіна толькі цяпер прадпрымае крокі для выхаду з СНД? Гэтае пытаньне мы задалі беларускаму палітолягу, спэцыялісту па міжнародных пытаньнях Андрэю Фёдараву. Ён лічыць, што, магчыма, у Кіеве былі сілы, якія разьлічвалі на паляпшэньне адносін з Масквой, а зараз упэўніліся, што сытуацыя аднак ня зьменіцца.
Пытаньне выхаду Ўкраіны з СНД уздымалася ўжо раней. Цягам гадоў значэньне згаданай структуры паступова зьмяншалася, цяпер жа СНД амаль што ня мае нейкага важнага значэньня як міжнародная арганізацыя. І таму, паводле Фёдарава, ці адной краінай менш, ці больш – гэта не адыграе нейкай важкай ролі.
А цяпер спалучымся з Кіева. На тэлефоннай лініі кандыдат палітычных навук, палітоляг Аляксандр Палій. І пытаньне да спэцыяліста: ці факт, што толькі цяпер Украіна прадпрымае крокі, пра якія ідзе гаворка, азначае, што ў Кіеве спадзяваліся паляпшэньня адносін з Крамлём? Абсалютна не, – кажа экспэрт, – і тлумачыць, чаму.
Нагадаем, Пагадненьне аб сяброўстве, супрацоўніцтве й партнэрстве паміж Украінай і Расеяй (гэтак званае «Вялікае пагадненьне») было падпісанае ў 1997 годзе. У 2008 дакумэнт быў аўтаматычна прадоўжаны на 10 гадоў. У пагадненьні, у прыватнасьці, замацоўваецца прынцып стратэгічнага партнэрства, прызнаньня непарушнасьці межаў, паважаньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і ўзаемнага абавязацельства не выкарыстоўваць сваю тэрыторыю на шкоду бясьпекі адзін аднаго.
Такім чынам, для таго каб адносіны паміж Масквой і Кіевам палепшыліся, патрэбны хіба што цуд. А цудаў не існуе, і тым больш у палітыцы.
Валеры Саўко

Аляксандр Палій таксама расказвае пра тое, што Ўкраіна не сарвала Пагадненьня з Расеяй раней толькі таму, што ёй гэта было нявыгадна з палітычнага пункту гледжаньня.

Нагадаем, Пагадненьне аб сяброўстве, супрацоўніцтве й партнэрстве паміж Украінай і Расеяй (гэтак званае «Вялікае пагадненьне») было падпісанае ў 1997 годзе. У 2008 дакумэнт быў аўтаматычна прадоўжаны на 10 гадоў. У пагадненьні, у прыватнасьці, замацоўваецца прынцып стратэгічнага партнэрства, прызнаньня непарушнасьці межаў, паважаньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і ўзаемнага абавязацельства не выкарыстоўваць сваю тэрыторыю на шкоду бясьпекі адзін аднаго.

Такім чынам, для таго каб адносіны паміж Масквой і Кіевам палепшыліся, патрэбны хіба што цуд. А цудаў не існуе, і тым больш у палітыцы.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт