Logo Polskiego Radia
Print

Варшава абараняе ў Брусэлі рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2018 13:44
У Брусэлі адбываецца сэмінар па пытаньнях рэфармаваньня судовай сыстэмы ў Польшчы.
Poland’s Secretary of State for European Affairs Konrad Szymański. Photo: P. Tracz/KPRM.Poland’s Secretary of State for European Affairs Konrad Szymański. Photo: P. Tracz/KPRM.

У Брусэлі з удзелам намесьніка міністра замежных спраў Конрада Шыманьскага адбываецца сэмінар па пытаньнях рэфармаваньня судовай сыстэмы ў Польшчы.

«Мы падкрэсьліваем нашую гатоўнасьць да працягу дыялёгу з Эўрапейскай камісіяй па пытаньнях вяршэнства права ў Польшчы. Гэты дыялёг павінен грунтавацца на разуменьні патрэб і сутнасьці рэформы з боку нашых эўрапейскіх партнэраў», – сказаў на сэмінары Конрад Шыманьскі.

На гэтым тыдні Варшава мусіць адказаць таксама ў пісьмовым выглядзе на абвінавачваньні Брусэля пра пагрозы незалежнасьці судовай сыстэмы ў Польшчы і заклікі да зьменаў прынятых рэформаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт