Logo Polskiego Radia
Print

Берасьцейцы зьнялі кліп супраць акумулятарнага завода

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.03.2018 10:57
У стварэньні кліпа прымалі ўдзел берасьцейскія вакалісты і музыканты, жыхары горада.
photo: stopzavod.by

Берасьцейцы зьнялі кліп супраць акумулятарнага завода
Берасьцейцы зьнялі кліп з мэтай прыцягнуць увагу да пратэсту ў сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода.
17 сакавіка кліп быў выкладзены ў сетку. Гэта вэрсія на музыку песьні «Жыць» Ігара Мацьвіенка з народным тэкстам пратэсту супраць будаўніцтва завода.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, першая спроба запісаць такі кліп была сарваная, так як людзі, з якімі былі дасягнуты дамоўленасьці, літаральна ў апошні момант адмовіліся працаваць.
«Хутчэй за ўсё, улады даведаліся аб гэтай ідэі і аказалі ціск, каб сарваць стварэньне дадзенага кліпа. І толькі другая спроба стала ўдалай, – сказаў Кісьляк. – Гэта яшчэ раз пацьвярджае: чыноўнікі баяцца распаўсюду пратэсту супраць акумулятарнага завода».
У стварэньні кліпа прымалі ўдзел берасьцейскія вакалісты і музыканты, жыхары горада. «Людзі і ў такой форме спрабуюць данесьці да ўладаў тое, што ня хочуць жыць побач з гэтым небясьпечным для здароўя прадпрыемствам», – падкрэсьліў праваабаронца. За некалькі гадзін у кліпа ўжо больш за 5,5 тысячы праглядаў.
Узьвядзеньне акумулятарнага завода пачалося на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Будуе прадпрыемства ТАА «АйПауэр» – рэзыдэнт СЭЗ. Падрадчык будаўніцтва – кітайскае ТАА «Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.
Жыхары Берасьцейскага раёна і Берасьця лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Было сабрана амаль 37 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва, якія былі перададзеныя ў Адміністрацыю прэзыдэнта 22 лютага.

Берасьцейцы зьнялі кліп з мэтай прыцягнуць увагу да пратэсту ў сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода.17 сакавіка кліп быў выкладзены ў сетку. Гэта вэрсія на музыку песьні «Жыць» Ігара Мацьвіенка з народным тэкстам пратэсту супраць будаўніцтва завода.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, першая спроба запісаць такі кліп была сарваная, так як людзі, з якімі былі дасягнуты дамоўленасьці, літаральна ў апошні момант адмовіліся працаваць.

«Хутчэй за ўсё, улады даведаліся аб гэтай ідэі і аказалі ціск, каб сарваць стварэньне дадзенага кліпа. І толькі другая спроба стала ўдалай, – сказаў Кісьляк. – Гэта яшчэ раз пацьвярджае: чыноўнікі баяцца распаўсюду пратэсту супраць акумулятарнага завода».

У стварэньні кліпа прымалі ўдзел берасьцейскія вакалісты і музыканты, жыхары горада. «Людзі і ў такой форме спрабуюць данесьці да ўладаў тое, што ня хочуць жыць побач з гэтым небясьпечным для здароўя прадпрыемствам», – падкрэсьліў праваабаронца. За некалькі гадзін у кліпа ўжо больш за 5,5 тысячы праглядаў.

Узьвядзеньне акумулятарнага завода пачалося на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Будуе прадпрыемства ТАА «АйПауэр» – рэзыдэнт СЭЗ. Падрадчык будаўніцтва – кітайскае ТАА «Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Берасьцейскага раёна і Берасьця лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Было сабрана амаль 37 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва, якія былі перададзеныя ў Адміністрацыю прэзыдэнта 22 лютага.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт