Logo Polskiego Radia
Print

У амэрыканскім Остыне бомбы забілі двух чалавек, чатырох паранілі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2018 18:40
Паліцыя заклікае жыхароў гораду, каб не прыбліжаліся да падазроных пакункаў ды іншых прадметаў.
Спэцслужбы працуюць на месцы злачынства ў ОстынеСпэцслужбы працуюць на месцы злачынства ў ОстынеPAP/EPA/STEPHEN SPILLMAN

У амэрыканскім горадзе Остын (адміністрацыйны цэнтар штату Тэхас) у выніку чатырох таямнічых выбухаў загінулі два чалавекі, чатыры атрымалі раненьні. Паліцыя заклікае жыхароў гораду, каб не прыбліжаліся да падазроных пакункаў ды іншых прадметаў, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё з Вашынгтону.
Першы выбух прагучаў 2 сакавіка. У яго выніку загінуў 39-гадовы мужчына, які падняў каробку, што стаяла на вэрандзе яго дому. Праз паўтара тыдня ў падобнай сытуацыі загінуў 17-гадовы падлетак, а яго маці была параненая. Праз пару дзён на сходах свайго дому пасылку знайшла 75-гадовая жанчына, якая атрымала раненьні. Апошні з сэрыі выбухаў прагучаў учора: на гэты раз бомба была прыведзеная ў дзеяньні пры дапамозе лескі, якая была расьцягнутая праз тратуар. Леску сарвалі двое прахожых.
Паліцыя заклікае не дакранацца да безгаспадарных сумак, рукзакоў, каробак і пасылак ды іншых прадметаў. Сьледзтва вядзе паліцыя, Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ды Бюро па пытаньнях алькаголю, тытуню, агнястрэльнай зброі ды выбуховых рэчываў – фэдэральнае агенцтва (спэцслужба) Дэпартамэнту юстыцыі ЗША. За дапамогу ў затрыманьні злачынца вызначаная ўзнагарода ў памеры 115 тыс. даляраў.

У амэрыканскім горадзе Остын (адміністрацыйны цэнтар штату Тэхас) у выніку чатырох таямнічых выбухаў загінулі два чалавекі, чатыры атрымалі раненьні. Паліцыя заклікае жыхароў гораду, каб не прыбліжаліся да падазроных пакункаў ды іншых прадметаў, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё з Вашынгтону.

Першы выбух прагучаў 2 сакавіка. У яго выніку загінуў 39-гадовы мужчына, які падняў каробку, што стаяла на вэрандзе яго дому. Праз паўтара тыдня ў падобнай сытуацыі загінуў 17-гадовы падлетак, а яго маці была параненая. Праз пару дзён на сходах свайго дому пасылку знайшла 75-гадовая жанчына, якая атрымала раненьні. Апошні з сэрыі выбухаў прагучаў учора: на гэты раз бомба была прыведзеная ў дзеяньні пры дапамозе лескі, якая была расьцягнутая праз тратуар.

Леску сарвалі двое прахожых.Паліцыя заклікае не дакранацца да безгаспадарных сумак, рукзакоў, каробак і пасылак ды іншых прадметаў. Сьледзтва вядзе паліцыя, Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ды Бюро па пытаньнях алькаголю, тытуню, агнястрэльнай зброі ды выбуховых рэчываў – фэдэральнае агенцтва (спэцслужба) Дэпартамэнту юстыцыі ЗША. За дапамогу ў затрыманьні злачынца вызначаная ўзнагарода ў памеры 115 тыс. даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт