Logo Polskiego Radia
Print

Ангела Мэркель зьдзейсьніла кароткі, але важны й сымбалічны візыт у Варшаву

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2018 22:35
«Гэты візыт сьведчыць пра тое, што польска-нямецкія кантакты – на добрым узроўні, і што канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель на іх зьвяртае вялікую ўвагу».
Ангела Мэркель і Анджэй ДудаАнгела Мэркель і Анджэй ДудаPAP/EPA/Jacek Turczyk

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сёньня ўвечары наведала Варшаву з рабочым візытам, які працягваўся некалькі гадзін. Кіраўнік ураду ФРГ на днях чацьвёрты па ліку раз узначаліла Кабмін краіны. У якасьці першага візыту на новай-старой пасадзе яна выбрала Францыю, другога – Польшчу.
«Гэты візыт сьведчыць пра тое, што польска-нямецкія кантакты – на добрым узроўні, і што канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель на іх зьвяртае вялікую ўвагу», – сказаў пасьля сустрэчы зь кіраўніком ураду Германіі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Перад гэтым Ангела Мэркель правяла сустрэчу з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
Падчас перамоў нямецкага канцлера з польскім бокам закраналіся, у прыватнасьці, пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва, справа Сяргей Скрыпаля й магчымая рэакцыя на яе, сытуацыя ва Ўкраіне ды міграцыйны крызіс у Эўропе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт