Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы ня будзе ўдзельнічаць у адкрыцьці Чэмпіянату ў Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2018 10:09
Таксама Анджэй Дуда да гэтага часу не павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай у прэзыдэнцкіх выбарах.
PAP/Marcin Bielecki

……
Прэзыдэнт Польшчы ня будзе ўдзельнічаць у адкрыцьці ЧС у Расеі
Пра гэта ў аўторак, 20 сакавіка, заявіў у эфіры прыватнай радыёстанцыі RMF FM кіраўнік кабінэта прэзыдэнта Польшчы міністар Кшыштаф Шчэрскі.
Міністр Шчэрскі дадаў, што прэзыдэнт Анджэй Дуда да гэтага часу не павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай у прэзыдэнцкіх выбарах, але, магчыма, ён накіруе расейскаму лідару афіцыйныя віншаваньні з нагоды інаўгурацыі чарговага прэзыдэнцкага тэрміну.
Нагадаем, пасьля хімічнай атакі ў брытанскім Солсбэры, аб'ектам якой стаў былы агент ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка, улады Вялікабрытаніі заявілі пра дыпляматычны байкот Расеі, якая абвінавачваецца ў замаху. Да байкоту далучыўся шэраг іншых краін.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт