Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь упершыню далучыцца да сусьветнага флэшмобу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2018 11:52
Акцыя прысьвечаная Міжнароднаму дню чалавека з сындромам Даўна.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Tabeajaichhalt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь упершыню далучыцца да сусьветнага флэшмобу
Акцыя прысьвечаная Міжнароднаму дню чалавека з сындромам Даўна.
Беларусь упершыню далучыцца да сусьветнага флэшмобу, прысьвечанага Міжнароднаму дню чалавека з сындромам Даўна, які адзначаюць 21 сакавіка.
У сталічным гандлёвым цэнтры Galleria Minsk з 17.00 да 19.00 пройдзе флэшмоб Lots of Socks. Для ўдзелу ў ім трэба прыйсьці ў яркіх няпарных шкарпэтках, гольфах або гетрах. Можна зрабіць са шкарпэтак шалік або гальштук, прывязаць да сумкі ці ўкласьці ў кішэню пінжака. Гэта дазволіць адчуць сябе не такім, як усе, і зразумець, што значыць жыць пад пільнымі і часта незычлівымі позіркамі навакольных, паведамляе арганізатар флэшмобу радыё „Мір”.
Мэта акцыі — прыцягненьне ўвагі грамадзтва да праблем людзей з сындромам Даўна. У 2017 годзе да флэшмобу далучыліся прэзыдэнт Ісьляндыі й прэм'ер-міністар Канады. Штогод такія мерапрыемствы праходзяць у суседніх краінах — Латвіі, Летуве, Расеі і Ўкраіне.
Удзельнікі акцыі могуць зрабіць на шкарпэтках свае ўласныя малюнкі. Аўтары самых яркіх шкарпэтак атрымаюць падарункі, а фота іх работ будуць выкладзеныя ў сацыяльныя сеткі.
Паводле кіраўніка маладзёжнай грамадзкай арганізацыі „Даўн сіндром” Вольга Шалкоўская, у Беларусі, як і ва ўсім сьвеце, з гэтай геномнай паталёгіяй нараджаецца кожнае 700-е дзіця.
belapan.com/аз

Беларусь упершыню далучыцца да сусьветнага флэшмобу, прысьвечанага Міжнароднаму дню чалавека з сындромам Даўна, які адзначаюць 21 сакавіка.

У сталічным гандлёвым цэнтры Galleria Minsk з 17.00 да 19.00 пройдзе флэшмоб Lots of Socks. Для ўдзелу ў ім трэба прыйсьці ў яркіх няпарных шкарпэтках, гольфах або гетрах. Можна зрабіць са шкарпэтак шалік або гальштук, прывязаць да сумкі ці ўкласьці ў кішэню пінжака. Гэта дазволіць адчуць сябе не такім, як усе, і зразумець, што значыць жыць пад пільнымі і часта незычлівымі позіркамі навакольных, паведамляе арганізатар флэшмобу радыё „Мір”.

Мэта акцыі — прыцягненьне ўвагі грамадзтва да праблем людзей з сындромам Даўна. У 2017 годзе да флэшмобу далучыліся прэзыдэнт Ісьляндыі й прэм'ер-міністар Канады. Штогод такія мерапрыемствы праходзяць у суседніх краінах — Латвіі, Летуве, Расеі і Ўкраіне.

Удзельнікі акцыі могуць зрабіць на шкарпэтках свае ўласныя малюнкі. Аўтары самых яркіх шкарпэтак атрымаюць падарункі, а фота іх работ будуць выкладзеныя ў сацыяльныя сеткі.

Паводле кіраўніка маладзёжнай грамадзкай арганізацыі „Даўн сындром” Вольга Шалкоўская, у Беларусі, як і ва ўсім сьвеце, з гэтай геномнай паталёгіяй нараджаецца кожнае 700-е дзіця.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт