Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда выказаўся за Эўразьвяз у яго першапачатковым кшталце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2018 16:45
„Каб ён быў зьвязам свабодных нацый і раўнапраўных дзяржаў”, - падкрэсьліў прэзыдэнт Польшчы.
Кіраўнік польскай дзяржавы Анджэй Дыда.Кіраўнік польскай дзяржавы Анджэй Дыда.PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дыда выказаўся за Эўразьвяз у яго першапачатковым кшталце
„Каб ён быў зьвязам свабодных нацый і раўнапраўных дзяржаў”, - падкрэсьліў прэзыдэнт Польшчы.
Паводле Анджэя Дуды прыярытэтам павінна быць цеснае супрацоўніцтва органаў улады, якія займаюцца замежнай палітыкай. Прэзыдэнт сустрэўся з журналістамі пасьля таго, як міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) прадставіў у Сэйме прыярытэты замежнай палітыкі Польшчы на 2018 год.
Кіраўнік польскай дзяржавы пахваліў даклад міністра замежных спраў і закрануў пытаньне месца Польшчы ў Эўропе.
Ён падкрэсьліў, што краіна павінна клапаціцца пра працяг эўрапейскага праекту ў яго першапачатковым кшталце.
„Каб ён быў зьвязам свабодных нацый і раўнапраўных дзяржаў, у якім голас кожнай краіны лічыцца ў роўнай ступені”, - падкрэсьліў прэзыдэнт Польшчы.
Толькі ў гэткай сытуацыі, паводле Анджэя Дуды, эўрапейскія грамадзяне будуць адчуваць, што яны маюць уплыў на тое, што адбываецца ўнутры зьвязу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт