Logo Polskiego Radia
Print

«100 гадоў таму беларусы заявілі аб тым, што хочуць быць незалежнымі» (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.03.2018 07:03
  • БНР.mp3
«Калі б у БНР была мілітарная сіла, то немцам так бы лёгка не атрымлівалася зьняць бел-чырвона-белы сьцяг з управы й разагнаць гэтых бедных беларусаў».
Рада БНРРада БНРcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Два тыдні таму ў нашым эфіры мы распавядалі пра тое, што беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў рыхтуе да выданьня новую кнігу пад назвай «Забыты корпус». У ёй апавядаецца гісторыя 1-га Польскага корпусу, які быў створаны пад Бабруйскам у 1917 годзе ў Расейскай імпэратарскай арміі. Адзін з разьдзелаў кнігі прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы й падзеям, якія суправаджалі яе абвяшчэньне.
«Калі б у Беларускай Народнай Рэспублікі была мілітарная сіла, то немцам так бы лёгка не атрымлівалася зьняць бел-чырвона-белы сьцяг з управы БНР і разагнаць гэтых бедных беларусаў», – кажа Мельнікаў.
Паводле яго, самае галоўнае аднак тое, што беларусы заявілі аб тым, што хочуць быць незалежнымі, і рабілі ўсё, каб гэтую незалежнасьць атрымаць і ўтрымаць. Ігар Мельнікаў нагадвае, што тады былі вельмі цяжкія часы, а Беларусь была арэнай вайны ўсіх супраць усіх. Зь гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл
на відэа: Ігар Мельнікаў у форме вайскоўца БНР чытае верш Янкі Купалы «Перад будучыняй»
Кніга «Забыты корпус» – гэта некамэрцыйны праект. Актуальна ідзе збор сродкаў на яе выданьне. Дапамагчы ў гэтым можна, прайшоўшы па гэтай спасылцы.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт