Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўсталяваны Дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2018 10:34
Гэты дзень будзе адзначацца 24 сакавік, у дзень расстрэлу сям'і Ўльмаў, якая хавала дзьве габрэйскія сям'і.
Магіла сям'і Ўльмаў.Магіла сям'і Ўльмаў.PAP/Darek Delmanowicz

У Польшчы ўсталяваны Дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас вайны
У Польшчы ўстаноўлена новая памятная дата. 24 сакавіка будзе адзначацца Дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас акупацыі нацысцкай Нямеччынай. Адпаведны закон падпісаў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.
У законе напісана, што «ўсталяваная дата будзе данінай павагі ўсім грамадзянам Польшчы, у тым ліку невядомым, якія супрацьстаялі тэрору нямецкіх нацыстаў, рызыкуючы сваім жыцьцём і жыцьцём сваіх сваякоў, дапамагаючы бліжнім».
Устаноўлены дзень памяці зьвязаны з асаблівай датай. 24 сакавіка 1944 года нямецкая жандармэрыя расстраляла паляка Юзэфа Ўльма, яго цяжарную жонку Вікторыю і іх шасьцярых дзяцей за ўтойваньне двух габрэйскіх сем'яў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт