Logo Polskiego Radia
Print

Замежнікі зьдзяйсьняюць у Польшчы ўсё больш злачынстваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2018 09:15
Сярод замежных злачынцаў у Польшчы лідыруюць грамадзяне Ўкраіны. Беларусы - на другім месцы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Замежнікі зьдзяйсьняюць у Польшчы ўсё больш злачынстваў
Сярод замежных злачынцаў у Польшчы лідыруюць грамадзяне Ўкраіны. Беларусы - на другім месцы.
Амаль на 40% вырасла ў 2017 годзе колькасьць злачынстваў у Польшчы, учыненых іншаземцамі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Замежнікі, якія прыбываюць у Польшчу, зьяўляюцца несумненнай падтрымкай для польскай эканомікі, папаўняючы прабелы на рынку працы. Аднак іх прысутнасьць дае таксама іншы, менш станоўчы эфэкт.
Паводле дадзеных Галоўнай камэндатуры паліцыі, маштабы розных відаў парушэньняў, якія яны зьдзяйсьняюць, цягам апошніх двух гадоў вырас, прыкладна, на 80%.
У мінулым годзе замежнікі зьдзейсьнілі ў Польшчы ў агульнай складанасьці 6 264 злачынстваў, то бок амаль на 1,7 тысячы больш, чым годам раней. У параўнаньні з 2015 годам іх колькасьць вырасла на 2,8 тысячы.
У статыстыцы парушэньняў пераважаюць украінцы, якія зьдзейсьнілі больш за палову ўсіх злачынстваў сярод замежнікаў. Гэта зьвязана з тым, што ўкраінцаў у Польшчы найбольш. Наступная група – беларусы. Яны зьдзейсьнілі 357 злачынстваў.
„Больш за 90% усіх парушэньняў, зьдзейсьненых у Польшчы грамадзянамі Ўкраіны, складаюць парушэньні правілаў дарожнага руху й кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане”, - кажа ў размове з газэтай „Rzeczpospolita” прэс-сакратар Галоўнай камэндатуры паліцыі Марыюш Цярка (Mariusz Ciarka).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт