Logo Polskiego Radia
Print

Зыгмунт Пулаўскі - інжынэр, які даў Польшчы крылы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.03.2018 07:12
  • Зыгмунт Пулаўскі.mp3
Сьмерць забрала таленавітага інжынэра вельмі хутка: у 1931 годзе ён разьбіўся на сваім новым самалёце-амфібіі PZL P.12, які выпрабоўваў.
Самалёт PZL P.1Самалёт PZL P.1

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пазнаёмім з постацьцю, якая аказала вялікі ўплыў на разьвіцьцё польскай авіяцыі. Звалі гэтага інжынэра Зыгмунт Пулаўскі.
Зыгмунт Пулаўскі нарадзіўся ў 1901 годзе ў Любліне. У родным горадзе завяршыў сярэднюю адукацыю, закончыўшы гандлёвую школу. Калі пачалася польска-бальшавіцкая вайна, маладзён добраахвотнікам пайшоў на службу ў батальён скаўтаў. У 1920 годзе пачаў вучобу на мэханічным факультэце Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту, дзе стаў актыўным удзельнікам студэнцкага кружка, у якім маладыя людзі праектавалі планёры. У 1925 годзе Зыгмунт Пулаўскі закончыў унівэрсытэт, пасьля гэтага прайшоў практыку ў Францыі, на вядомейшым у тыя часы заводзе «Брэге» (Breguet).
Пасьля вяртаньня на радзіму ён паступіў на службу ў Войска Польскае й закончыў школу пілётаў у горадзе Быдгашч. Але ў арміі ён не застаўся, а пайшоў на працу на авіяпрадпрыемства, якое пазьней стала Польскім авіяцыйным заводам – найбуйнейшае ў краіне й адно з буйнейшых у Эўропе прадпрыемстваў такога тыпу.
Дарэчы, вельмі хутка Зыгмунт Пулаўскі стаў галоўным канструктарам у фірме. Па заказу тагачасных улад Польшчы, якая рабіла першыя крокі як незалежная дзяржава, ён сканструяваў зьнішчальнік PZL P.1. На той момант гэта была надзвычай сучасная машына, якая стала першым самалётам з цэлай лінейкі зьнішчальнікаў PZL. Цікава тое, што ў масавую вытворчасьць самалёт ня быў запушчаны, але яго стварэньне дапамагло ў далейшых распрацоўках, напрыклад, зьнішчальніка PWS-10, над якім таксама працаваў Пулаўскі.
Малады інжынэр быў вынаходнікам некалькіх цікавых і практычных вырашэньняў у авіяцыі, для прыкладу, ён упершыню выкарыстаў канфігурацыю крыла, якое павялічыла аэрадынамічныя ўласьцівасьці самалётаў. Ён вынайшаў крыло тыпу чайка, якое, дарэчы, называюць «польскім крылом» альбо «крылом Пулаўскага». Пулаўскі таксама распрацоўваў розныя вэрсіі шасі, які павялічвалі аэрадынаміку самалёта й, адпаведна, дазвалялі павялічыць хуткасьць лятаючага апарату.
Дарэчы, самалёт PZL P.1 быў адным зь першых у сьвеце з поўнасьцю мэталічнай канструкцыяй. Пасьля таго, як згаданая мадэль не ўвайшла ў вытворчасьць, канструктар адразу ж пачаў працаваць над новай, палепшанай машынай, якая атрымала назву PZL P.11. А вось гэты зьнішчальнік быў прыняты на службу, праўда й на жаль, ужо пасьля сьмерці Пулаўскага. Агулам было выпушчана 350 самалётаў. Больш за тое, яны пастаўляліся на экспарт: у Румынію, Вугоршчыну й Латвію.
Сьмерць забрала таленавітага інжынэра вельмі хутка: 21 сакавіка 1931 году ён разьбіўся на сваім жа новым самалёце-амфібіі PZL P.12, які выпрабоўваў. Падчас аднаго з тэставых палётаў пры парыве моцнага ветру самалёт страціў кіраваньне і ўпаў на адзін зь мікрараёнаў Варшавы. На шчасьце, на зямлі ніхто не пацярпеў.
Зыгмунту Пулаўскаму было ўсяго толькі 30 гадоў.
Яго праца аказала вялізны ўплыў на разьвіцьцё польскай авіяцыі, у прыватнасьці, на стварэньне сярэдняга бамбавіка PZL P.37 Łoś, які на той момант быў адным з сучасьнейшых у сьвеце. Дарэчы, пра гэты самалёт мы распавядалі ў гістарычнай рубрыцы «Машына часу».
Валеры Саўко

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пазнаёмім з постацьцю, якая аказала вялікі ўплыў на разьвіцьцё польскай авіяцыі. Звалі гэтага інжынэра Зыгмунт Пулаўскі.

Зыгмунт Пулаўскі нарадзіўся ў 1901 годзе ў Любліне. У родным горадзе завяршыў сярэднюю адукацыю, закончыўшы гандлёвую школу. Калі пачалася польска-бальшавіцкая вайна, маладзён добраахвотнікам пайшоў на службу ў батальён скаўтаў. У 1920 годзе пачаў вучобу на мэханічным факультэце Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту, дзе стаў актыўным удзельнікам студэнцкага кружка, у якім маладыя людзі праектавалі планёры. У 1925 годзе Зыгмунт Пулаўскі закончыў унівэрсытэт, пасьля гэтага прайшоў практыку ў Францыі, на вядомейшым у тыя часы заводзе «Брэге» (Breguet).

Пасьля вяртаньня на радзіму ён паступіў на службу ў Войска Польскае й закончыў школу пілётаў у горадзе Быдгашч. Але ў арміі ён не застаўся, а пайшоў на працу на авіяпрадпрыемства, якое пазьней стала Польскім авіяцыйным заводам – найбуйнейшае ў краіне й адно з буйнейшых у Эўропе прадпрыемстваў такога тыпу.

Дарэчы, вельмі хутка Зыгмунт Пулаўскі стаў галоўным канструктарам у фірме. Па заказу тагачасных улад Польшчы, якая рабіла першыя крокі як незалежная дзяржава, ён сканструяваў зьнішчальнік PZL P.1. На той момант гэта была надзвычай сучасная машына, якая стала першым самалётам з цэлай лінейкі зьнішчальнікаў PZL. Цікава тое, што ў масавую вытворчасьць самалёт ня быў запушчаны, але яго стварэньне дапамагло ў далейшых распрацоўках, напрыклад, зьнішчальніка PWS-10, над якім таксама працаваў Пулаўскі.

Зыгмунт
Зыгмунт Пулаўскі

Малады інжынэр быў вынаходнікам некалькіх цікавых і практычных вырашэньняў у авіяцыі, для прыкладу, ён упершыню выкарыстаў канфігурацыю крыла, якое павялічыла аэрадынамічныя ўласьцівасьці самалётаў. Ён вынайшаў крыло тыпу чайка, якое, дарэчы, называюць «польскім крылом» альбо «крылом Пулаўскага». Пулаўскі таксама распрацоўваў розныя вэрсіі шасі, які павялічвалі аэрадынаміку самалёта й, адпаведна, дазвалялі павялічыць хуткасьць лятаючага апарату.

Дарэчы, самалёт PZL P.1 быў адным зь першых у сьвеце з поўнасьцю мэталічнай канструкцыяй. Пасьля таго, як згаданая мадэль не ўвайшла ў вытворчасьць, канструктар адразу ж пачаў працаваць над новай, палепшанай машынай, якая атрымала назву PZL P.11. А вось гэты зьнішчальнік быў прыняты на службу, праўда й на жаль, ужо пасьля сьмерці Пулаўскага. Агулам было выпушчана 350 самалётаў. Больш за тое, яны пастаўляліся на экспарт: у Румынію, Вугоршчыну й Латвію.

Сьмерць забрала таленавітага інжынэра вельмі хутка: 21 сакавіка 1931 году ён разьбіўся на сваім жа новым самалёце-амфібіі PZL P.12, які выпрабоўваў. Падчас аднаго з тэставых палётаў пры парыве моцнага ветру самалёт страціў кіраваньне і ўпаў на адзін зь мікрараёнаў Варшавы. На шчасьце, на зямлі ніхто не пацярпеў.Зыгмунту Пулаўскаму было ўсяго толькі 30 гадоў.

На
На месцы катастрофы

Яго праца аказала вялізны ўплыў на разьвіцьцё польскай авіяцыі, у прыватнасьці, на стварэньне сярэдняга бамбавіка PZL P.37 Łoś, які на той момант быў адным з сучасьнейшых у сьвеце. Дарэчы, пра гэты самалёт мы распавядалі ў гістарычнай рубрыцы «Машына часу».

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт