Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Вугоршчына сьвяткуюць Дзень сяброўства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 13:49
Анджэй Дуда й Янаш Адэр прымуць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды польска-вугорскага сяброўства ў Вэспрэм.
Польшча й Вугоршчына сьвяткуюць Дзень сяброўства.Польшча й Вугоршчына сьвяткуюць Дзень сяброўства. PAP/Jacek Turczyk

Польшча й Вугоршчына сьвяткуюць Дзень сяброўства
Анджэй Дуда й Янаш Адэр прымуць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды польска-вугорскага сяброўства ў Вэспрэм.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда пачаў візыт у Вугоршчыну, дзе ён сустрэнецца з са сваім калегам Янашам Адэрам. Лідары будуць размаўляць пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу, бюджэт ЭЗ і ўзмацненьне ролі дзяржаў-членаў у супольнасьці. Польшча й Вугоршчына хочуць прэзэнтаваць на форуме Эўразьвязу агульныя пазыцыі з мэтай узмацненьня сваіх аргумэнтаў.
Увечары Анджэй Дуда й Янаш Адэр прымуць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды польска-вугорскага сяброўства ў Вэспрэм.
Дзень польска-вугорскага сяброўства адзначаецца з 2007 году па чарзе - то ў Польшчы, то ў Вугоршчыне. У наступным годзе ён адбудзецца ў горадзе Кельце ў цэнтральна-ўсходняй Польшчы.
Польскі прэзыдэнт завершыць свой візыт у Вугоршчыне ў суботу. Ужо вядома, што ён не сустрэнецца з прэм'ерам Віктарам Орбанам. Такім чынам адбудзецца з-за выбарчай кампаніі, якая працягваецца ў гэтай краіне.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда пачаў візыт у Вугоршчыну, дзе ён сустрэнецца са сваім калегам Янашам Адэрам. Лідары будуць размаўляць пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу, бюджэт ЭЗ і ўзмацненьне ролі дзяржаў-членаў у супольнасьці. Польшча й Вугоршчына хочуць прэзэнтаваць на форуме Эўразьвязу агульныя пазыцыі, каб узмацніць свае аргумэнты.

Увечары Анджэй Дуда й Янаш Адэр прымуць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды польска-вугорскага сяброўства ў Вэспрэм.

Дзень польска-вугорскага сяброўства адзначаецца з 2007 году па чарзе - раз у Польшчы, раз у Вугоршчыне. У наступным годзе ён адбудзецца ў горадзе Кельцэ ў цэнтральна-ўсходняй Польшчы.

Польскі прэзыдэнт завершыць свой візыт у Вугоршчыну ў суботу. Ужо вядома, што ён не сустрэнецца з прэм'ерам Віктарам Орбанам па прычыне выбарчай кампаніі, якая працягваецца ў гэтай краіне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт