Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя пагадзілася на перамовы з Поўднем

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.03.2018 12:30
Дэлегацыі дзьвюх карэйскіх дзяржаў сустрэнуцца на наступным тыдні ў дэмілітарызаванай зоне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Тэмай перамоў стане падрыхтоўка сустрэчы Кім Чэн Ына з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі. З такой просьбай да КНДР зьвярнулася Сеул. Рэжым Паўночнай Карэі даслаў згоду на сустрэчу ў вярхах. Плянуецца, што яна пройдзе ў красавіку.

Дадзеная дамоўленасьць зьяўляецца вынікам перамоваў паміж Поўначчу і Поўднем. На пачатку сакавіка адбылася гістарычная сустрэча паўднёвакарэйскіх дыпляматаў з Кім Чэн Ынам.

Было дамоўлена, што паміж Пхеньянам і Сеулам будзе створана «гарачая лінія». Паўночная Карэя таксама згадзілася на час перамоваў спыніць ядзерныя выпрабаваньні.

Пры канцы красавіка заплянавана сустрэча прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Кіма з Кім Чэн Ынам. Пазьней можа адбыцца сустрэчы лідэра Паўночнай Карэі з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

PR / JL

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт