Logo Polskiego Radia
Print

У пятніцу прайшоў чарговы масавы страйк полек

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.03.2018 16:05
Жанчыны супраць таго, каб палітыкі прымушалі іх да родаў.
"Чорная пятніца" ў Варшаве"Чорная пятніца" ў ВаршавеPAP/Jakub Kamiński

Па некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы ў Познані, Шчэціне, Кракаве. Пратэсты прайшлі таксама ва Ўроцлаве, у Катавіцэ, Лодзі, Гданьску і іншых гарадах. Найбольшае шэсьце адбылося ў Варшаве, дзе да сядзібы кіруючай партыі «Права і справядлівасьць», паводле дадзеных варшаўскай мэрыі, прыйшло 55 тысяч чалавек.

Пратэсты ладзіць «Агульнапольскі страйк жанчын». Гэтыя дэманстрацыі ў кастрычніку 2016 г. прымусілі кіруючую партыю адхіліць у Сэйме праект, які поўнасьцю забараняў аборты.

У лістападзе ў Сэйм паступіў новы жорсткі законапраект, які забараняе аборты, нават у сытуацыі цяжкай і незваротнай хваробы ненароджанага дзіцяці. Дэпутаты прынялі праект на разгляд. У сакавіку Каталіцкі касьцёл заклікаў палітыкаў ПіС хутка прыняць новы законапраект.

«Мы будзем імкнуцца да таго, каб нават у тых выпадках, калі дзіця і так памрэ, адбыліся роды, – сказаў не ксёндз, а Яраслаў Качыньскі (лідэр ПіС-рэд.). Нават для каталічак гэтага ўжо стала надта многа» – напісала GW.

«Мяне дасталі тым, што жанчын прымушаюць да родаў і кажуць, што гэта наш абавязак, – казала са сцэны ў Познані Агнешка Франкоўска, якая гады працуе з інвалідамі з сындромам Даўна. «Біскупы, на жаль, вы мусіце паважаць жанчын», – засьпявалі пратэстоўцы. «Не пачынайце вайну з намі, ніхто не выйграў з жанчынамі!, – скандавалі ў Чэнстахове.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт