Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ чакае ад уладаў Беларусі вызваленьня ўсіх затрыманых на Дзень Волі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.03.2018 11:27
25 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі ня менш за 110 чалавек.
Дзень Волі ў Менку, 25 сакавіка 2018 годуДзень Волі ў Менку, 25 сакавіка 2018 годуPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

ЭЗ чакае ад уладаў Беларусі вызваленьня ўсіх затрыманых на Дзень Волі
Дэмакратычныя прынцыпы й фундамэнтальныя свабоды выказваньня, сходаў, асацыяцый і СМІ павінны цалкам выконвацца ў любым дэмакратычным грамадзтве. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Маі Качыянчыч з нагоды падзей, зьвязаных са сьвяткаваньнем Дня Волі ў Беларусі.
Эўразьвяз, адзначыла яна, чакае, што нядаўна арыштаваныя грамадзяне, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай, будуць неадкладна вызваленыя. «Крокі Беларусі да забесьпячэньня ўсеагульных фундамэнтальных свабод, вяршэнства права й правоў чалавека па-ранейшаму будуць асновай у фармаваньні будучых дачыненьняў Эўрапейскага Зьвязу з гэтай краінай», – падкрэсьліла прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, 25 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі ня менш за 110 чалавек. Некаторыя апазыцыйныя палітыкі й грамадзкія актывісты былі затрыманыя прэвэнтыўна, за некалькі дзён да сьвяткаваньня. Большасьць з затрыманых былі адпушчаныя вечарам 25 сакавіка. У дачыненьні як мінімум 12 чалавек у Менску складзеныя пратаколы па «парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Яны могуць быць арыштаваныя. Судовыя працэсы таксама праходзяць у рэгіёнах.
Дзень Волі апазыцыя штогод адзначае ў гонар абвешчанай 25 сакавіка 2018 году Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйныя ўлады гэтую гістарычную дату ігнаруюць.

Дэмакратычныя прынцыпы й фундамэнтальныя свабоды выказваньня, сходаў, асацыяцый і СМІ павінны цалкам выконвацца ў любым дэмакратычным грамадзтве. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Маі Качыянчыч з нагоды падзей, зьвязаных са сьвяткаваньнем Дня Волі ў Беларусі.

Эўразьвяз, адзначыла яна, чакае, што нядаўна арыштаваныя грамадзяне, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай, будуць неадкладна вызваленыя. «Крокі Беларусі да забесьпячэньня ўсеагульных фундамэнтальных свабод, вяршэнства права й правоў чалавека па-ранейшаму будуць асновай у фармаваньні будучых дачыненьняў Эўрапейскага Зьвязу з гэтай краінай», – падкрэсьліла прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, 25 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі ня менш за 110 чалавек. Некаторыя апазыцыйныя палітыкі й грамадзкія актывісты былі затрыманыя прэвэнтыўна, за некалькі дзён да сьвяткаваньня. Большасьць з затрыманых былі адпушчаныя вечарам 25 сакавіка.

У дачыненьні як мінімум 12 чалавек у Менску складзеныя пратаколы за «парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Яны могуць быць арыштаваныя. Судовыя працэсы таксама праходзяць у рэгіёнах.

Дзень Волі апазыцыя штогод адзначае ў гонар абвешчанай 25 сакавіка 2018 году Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйныя ўлады гэтую гістарычную дату ігнаруюць.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт