Logo Polskiego Radia
Print

МУС: Адказ на ліст сэнатараў ЗША павінен быць спакойны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.03.2018 11:46
Амэрыканскія сэнатары патрабуюць ад Польшчы кампэнсацыі для габрэяў за страчаную маёмасьць пасьля вайны.
Кіраўнік МУС Польшчы (справа) Яахім БрудзінскіКіраўнік МУС Польшчы (справа) Яахім Брудзінскіwww.mswia.gov.pl/pl

Адказ на ліст сэнатараў ЗША павінен быць спакойны і заставацца ў адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам, – заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Яахім Брудзіньскі.

59 сэнатараў ЗША зьвярнуліся да прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага з лістом, у якім утрымліваецца заклік да «прыняцьця справядлівага для польскіх габрэяў закона аб рэстытуцыі».

Мністар Брудзіньскі сказаў у эфіры Польскага радыё, што Польшча будзе прымаць самастойнае рашэньне.

Я.Брудзіньскі: Мы дэмакратычная і сувэрэнная дзяржава, і ў гэтым важным пытаньні будзем прымаць сваё рашэньне і кіравацца найперш інтарэсамі нашай дзяржавы.

У лісьце ад 26 сакавіка сэнатары ЗША падкрэсьліваюць, што Польшча зьяўляецца адзінай буйной краінай у Эўропе, якая да гэтага часу не прыняла закону аб рэстытуцыі або кампэнсацыі прыватнай уласнасьці.

Амэрыканскія сэнатары адзначаюць, што ў адпаведнасьці з падрыхтаваным законапраектам, пра кампэнсацыі ня могуць хадайнічаць грамадзяне тых краін, якія не падпісалі пасьляваенных дагавораў, якія рэгулююць пытаньні страчанай маёмасьці.

Законапраект аб рэстытуцыі, прадстаўлены Міністэрствам юстыцыі Польшчы восеньню мінулага года, прадугледжвае кампэнсацыю ў памеры да 20 працэнтаў вартасьці маёмасьці, якая перайшла ў рукі польскай дзяржавы пасьля 1944 г. Закон будзе ахопліваць толькі польскіх грамадзян.

У лютым Сталы камітэт Рады міністраў вярнуў законапраект у Міністэрства юстыцыі. Паводле камітэту законапраект патрабуе зьмяненьняў, таму што бюджэт ня вытрымае выплаты кампэнсацый.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт