Logo Polskiego Radia
Print

Кім Чэн Ын з першым візытам падаўся ў Пэкін

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.03.2018 14:10
Такім чынам кіраўнік КНР пацьвярджае, што лічыць Кітай сваім галоўным саюзьнікам.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын (C-L) і яго жонка Лі Соль Чжу (L) з прэзыдэнтам Кітая Сі Цзіньпін (C-R) і яго жонка Пэн Ліуан (R) падчас сустрэчы ў Кітаі.Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын (C-L) і яго жонка Лі Соль Чжу (L) з прэзыдэнтам Кітая Сі Цзіньпін (C-R) і яго жонка Пэн Ліуан (R) падчас сустрэчы ў Кітаі.PA/KCNA EDITORIAL USE ONLY

Лідэр Паўночнай Карэі шэсьць гадоў не сустракаўся з уладамі Кітая.

Візыт Кім Чэн Ына ў Пэкін перад заплянаванымі сустрэчамі з прэзыдэнтамі Паўночнай Карэі і ЗША паказваюць, што для Пхэньяну галоўным палітычным і эканамічным партнэрам зьяўляецца Кітай.

Экспэрты таксама адзначаюць, што выбар кірунку першага замежнага візыту ў Пэкін можна разглядаць як жэст прымірэньня з боку Паўночнай Карэі.

Паўночнакарэйскія ядзерныя і ракетныя выпрабаваньні – згодна з паведамленьнямі кітайскіх уладаў – таксама былі нечаканасьцю для Кітая, а Пэкін паддаўся ціску з боку міжнароднай супольнасьці, і пагадзіўся на жорсткія санкцыі супраць Паўночнай Карэі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт