Logo Polskiego Radia
Print

Вышаградзкая група робіць стаўку на сям’ю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2018 13:05
Паводле прадстаўнікоў V4, падтрымка сям'і можа быць адказам на дэмаграфічныя праблемы ў Эўропе.
Вышаградзкая група робіць стаўку на сям’ю.Вышаградзкая група робіць стаўку на сям’ю.PAP/EPA/TAMAS KOVACS

Вышаградзкая група робіць стаўку на сям’ю
Паводле прадстаўнікоў V4, падтрымка сям'і можа быць адказам на дэмаграфічныя праблемы ў Эўропе.
„Краіны Вышаградзкай групы згаджаюцца, што падтрымка сям'і можа прычыніцца да вырашэньня дэмаграфічных праблем, якія датычаць усяе Эўропу”, - заявіла ў сераду дзяржаўны сакратар па пытаньнях сям'і, моладзі й міжнародных справах Вугоршчыны Каталін Новак.
Новак разам са сваімі калегамі з краінаў Вышаградзкай групы, у тым ліку з міністрам Эльжбетай Рафальскай (Elżbieta Rafalska) з Польшчы, удзельнічала ў канфэрэнцыі „Моцныя сем'і для моцнай Эўропы!”.
Паводле вугорскай міністар, толькі з моцнай сям'ёй можна будаваць моцную краіну, рэгіён і Эўропу. „Эўропа будзе мацнейшай, калі ейныя лідары зразумеюць сілу, якая хаваецца ў сем'ях”, - дадала Новак.
У сваю чаргу міністар па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальска, падкрэсьліла, што польская сацыяльная палітыка робіць стаўку на сям'ю.
Пасьля заканчэньня сустрэчы міністры з краінаў Вышаградзкай групы падпісалі сумесную заяву, у якой падкрэсьлілі, што сям'я – гэта аснова грамадзтва, на якой заснаваныя любыя іншыя супольнасьці. Палітыкі таксама зьвярнулі ўвагу на важнасьць абароны і ўмацаваньня сям'і й значэньне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сфэры.
аз

„Краіны Вышаградзкай групы згаджаюцца, што падтрымка сям'і можа прычыніцца да вырашэньня дэмаграфічных праблем, якія датычаць усяе Эўропу”, - заявіла ў сераду дзяржаўны сакратар па пытаньнях сям'і, моладзі й міжнародных справах Вугоршчыны Каталін Новак.

Новак разам са сваімі калегамі з краінаў Вышаградзкай групы, у тым ліку з міністрам Эльжбетай Рафальскай (Elżbieta Rafalska) з Польшчы, удзельнічала ў канфэрэнцыі „Моцныя сем'і для моцнай Эўропы!”.

Паводле вугорскай міністаркі, толькі з моцнай сям'ёй можна будаваць моцную краіну, рэгіён і Эўропу. „Эўропа будзе мацнейшай, калі ейныя лідары зразумеюць сілу, якая ўтрымліваецца ў сем'ях”, - дадала Новак.

У сваю чаргу міністар па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальска падкрэсьліла, што польская сацыяльная палітыка робіць стаўку на сям'ю.

Пасьля заканчэньня сустрэчы ў Будапэшце міністры з краін Вышаградзкай групы падпісалі сумесную заяву, у якой падкрэсьлілі, што сям'я – гэта аснова грамадзтва, на якой заснаваныя любыя іншыя супольнасьці. Палітыкі таксама зьвярнулі ўвагу на важнасьць абароны і ўмацаваньня сям'і й значэньне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сфэры.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт