Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 70% украінцаў падманвае пры атрыманьні візы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2018 14:19
З 240 тысяч іншаземцаў, якія атрымалі візы на падставе гарантый працадаўцаў, на працу прыбыла толькі трэць.
youtube.com/screen

Больш за 70% украінцаў, якія выказалі намер працаваць у Польшчы, зьнікла пасьля перасячэньня мяжы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя рэестру іншаземцаў, які вядзе Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, паведаміла „Rzeczpospolita”.

Паводле ведамства, з 1 студзеня 2018 году польскія працадаўцы выдалі амаль 240 тысяч дэклярацый аб намеры прыняць на працу замежнікаў. На падставе згаданай дэклярацыі іншаземец можа атрымаць працоўную візу. У асноўным гэта датычыла грамадзян Украіны й Беларусі. Аднак на самой справе працаваць у Польшчы пачало менш чым 74 тысячы замежнікаў, то бок трэць грамадзян, якія атрымалі візы на падставе дэклярацый ад працадаўцаў.

Паводле выданьня, лічбы сьведчаць пра тое, што нягледзячы на абвастрэньне правілаў іншаземцы з Усходняй Эўропы надалей падманным шляхам спрабуюць атрымаць працоўныя візы ў Шэнгенскую зону або працуюць у Польшчы нелегальна.

Rzeczpospolita” нагадвае, што Польшча змагаецца з гэтай зьявай з моманту ўвядзеньня спрошчаных працэдураў па працаўладкаваньні працаўнікоў з Усходняй Эўропы, то бок з 2012 году.

аз

Больш 70% украінцаў падманвае пры атрыманьні візы

У 2017 годзе з 240 тысяч ахвотных працу ў Польшчы пачала толькі трэць іншаземцаў.

Больш за 70% украінцаў, якія выказалі намер працаваць у Польшчы, зьнікла пасьля перасячэньня мяжы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя рэестру іншаземцаў, які вядзе Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, паведаміла „Rzeczpospolita”.

Паводле яго, з 1 студзеня 2018 году польскія працадаўцы выдалі амаль 240 тысяч дэклярацый аб намеры прымаць на працу замежнікаў. У асноўным гэта датычыла грамадзянаў Украіны й Беларусі. Аднак на самой справе працаваць у Польшчы пачалі менш чым 74 тысяч зь іх, то бок трэць.

Паводле выданьня, дадзеныя сьведчаць пра тое, што нягледзячы на абвастрэньне правілаў іншаземцы з Усходняй Эўропы надалей падманным шляхам спрабуюць атрымаць працоўныя візы ў Шэнгенскую зону або працуюць у Польшчы нелегальна.

Rzeczpospolita” нагадвае, што Польшча змагаецца з гэтай зьявай з часу ажыцьцяўленьня спрошчаных працэдураў па працаўладкаваньні працаўнікоў з Усходняй Эўропы, то бок з 2012 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт