Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі міліцыя будзе наглядаць за пасяўноў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2018 09:16
Спэцыяльныя групы правераць усе мэханізаваныя двары.
Photo: pixabay.com

Міліцыянты разам з супрацоўнікамі тэрытарыяльных інспэкцыяў у наглядзе за тэхнічным станам машынаў да пачатку пасяўной кампаніі правераць усе мэханізаваныя двары, сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Як кажа прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС Аляксандар Пагонскі, спэцыяльныя групы будуць працаваць дзеля «выяўленьня фактаў безгаспадарчасьці і бязьдзеяньня службовых асобаў», адказных за работы ў полі, і «прадухіленьня злачынных пасяганьняў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці» гаспадарак.

Спачатку міліцыянты і інспэктары атрымаюць ад мясцовых уладаў зьвесткі аб наяўнасьці і спраўнасьці сельскагаспадарчай тэхнікі, а пасьля правераць, ці праўда гэта — і калі выявяць разукамплектаваньне або няспраўнасьць машынаў, выставяць кіраўнікам гаспадарак прадпісаньні і пракантралююць выпраўленьне парушэньняў. Падчас пасяўной спэцыяльныя групы правераць расход бюджэтных сродкаў у прадпрыемствах.

Сілавікі будуць правяраць у тым ліку «сумнеўныя» ўгоды па набыцьці насеньня, забясьпечваць захаванасьць мінэральных угнаеньняў, сродкаў абароны расьлінаў, паліўна-змазачных матэрыялаў. Таксама яны будуць прадухіляць разборку тэхнікі, якая падлягае рамонту.

У час мінулай пасяўной падобная дзейнасьць праваахоўнікаў, сьцьвярджае МУС, дапамагла выявіць 39 злачынстваў, складазена 7соцень адміністрацыйных пратаколаў. Летась у Беларусі на ўборку ўраджаю таксама накіроўвалі вайскоўцаў.

Аляксандар Лукашэнка адзначаў 16 сакавіка, што цяпер пасяўная кампанія ня мусіць выклікаць «сумневаў ці цяжкасьцяў», як некалі, і што цяпер не патрэбна вялікая мабілізацыя людзей.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт