Logo Polskiego Radia
Print

Франс Цімэрманс прыедзе ў Польшчу 9 красавіка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2018 09:45
Эўразьвязаўскага дыплямата запрасіў міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч.
wikimedia.orgwikimedia.org

Намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Франс Цімэрманс прыедзе ў Польшчу 9 красавіка на перамовы ў справе вяршэнства закона.

Эўразьвязаўскага дыплямата запрасіў міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч.

Візыт стане працягам дыялёгу паміж польскімі ўладамі і Эўракамісіяй па сытуацыі, якая склалася вакол Канстытуцыйнага суда і законаў аб працы судовай сыстэмы ў Польшчы.

Па словах міністра Чапутовіча, мэтай візыту зьяўляецца ацэнка, праведзенага да гэтага часу дыялёгу польскага ўраду з Эўрапейскай камісіяй у галіне вяршэнства закона і вызначэньне як працягнуць гэты працэс бесстаронна, на аснове фактычных дадзеных і ў духу супрацоўніцтва.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт