Logo Polskiego Radia
Print

Расея забараняе пэкінскую капусту зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2018 11:53
На складзе ТАА «Альфа Транс Тэрмінал» пры кантролю 18 тон пэкінскай капусты, на пяці ўпакоўках была выяўленая маркіроўка Польшчы.

З 30 сакавіка Расьсельгаснагляд абвясьціў пра рашэньне забараніць увоз на тэрыторыю Расеі пэкінскай капусты з Беларусі і трэціх краін у суправаджэньні беларускіх фітасанітарных сэртыфікатаў. Гэта адбылося пасьля таго, як ведамства выкрыла спробы экспарцёраў у завозе ў РФ пэкінскай капусты з Польшчы, пад выглядам беларускага тавару.

Як гаворыцца ў афіцыйнай заяве Расьсельгаснагляду, гэтыя меры накіраваны на тое, каб не дапусьціць на тэрыторыю Расеі сельскагаспадарчую прадукцыю з краін, якія трапілі пад прадуктовыя санкцыі, устаноўленыя ўладамі РФ.

У наглядным ведамстве растлумачылі, што 28 сакавіка супрацоўнікамі Расьсельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай вобласьці на складзе ТАА «Альфа Транс Тэрмінал» пры кантролю 18 тон пэкінскай капусты, на пяці ўпакоўках была выяўленая маркіроўка Польшчы.

Пры гэтым прадукцыя паступіла на тэрыторыю Расеі зь Беларусі ў суправаджэньні фітасанітарнага сэртыфікату, выдадзенага «Галоўнай дзяржаўнай інспэкцыяй па насеньняводзтву, каранціну і ахове расьлін Рэспублікі Беларусь».

У Расьсельгаснаглядзе дадалі, што забарона на пастаўку пэкінскай капусты з Беларусі будзе дзейнічаць да правядзеньня экспэртных перамоваў з калегамі з Менска.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт