Logo Polskiego Radia
Print

Front Line Defenders асуджае затрыманьні праваабаронцаў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 09:11
Арганізацыя заклікае беларускія ўлады неадкладна зьняць зь іх усе абвінавачваньні.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

25 сакавіка 2018 году шэсьць праваабаронцаў — Максім Кавалёў, Тацьцяна Мастыкіна, Андрусь Крэчка, Ганна Саханкова, Анастасія Васільчук і Наста Лойка, якія зьяўляюцца сябрамі Праваабарончага цэнтра „Вясна” і БХК, — былі затрыманыя ў раёне плошчы Якуба Коласа ў Менску ў сувязі з ажыцьцяўленьнем назіраньня за публічным мерапрыемствам. Затрыманьні адбыліся падчас забароненага апазыцыйнага маршу ў гонар 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 году.

Праваабаронцы былі ўпаўнаважаныя БХК у якасьці назіральнікаў і насілі бэджы й павязкі, якія выразна вызначалі іх як такіх. Хоць яны прадставілі супрацоўнікам праваахоўных ворганаў свае пашпарты і пасьведчаньні й так былі затрыманыя.

Усе шэсьць праваабаронцаў былі пазьней вызваленыя, аднак ім былі прад’яўленыя абвінавачваньні па арт. 23.34 КаАП за „ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

Front Line Defenders рашуча асуджае масавыя затрыманьні грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцаў у Беларусі. Арганізацыя заклікае ўлады неадкладна зьняць усе абвінавачваньні за мірнае ажыцьцяўленьне права на свабоду сходаў на плошчы Якуба Коласа ў Менску й пацьвярджае сваю пастаянную падтрымку й салідарнасьць з абаронцамі правоў чалавека ў Беларусі.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт