Logo Polskiego Radia
Print

У сакавіку 1937 году пачала працу радыёстанцыя «Варшава 2» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.04.2018 09:12
  • Polskie Radio.mp3
Сярод тэмаў дамінавалі лякальныя навіны, асьвятлялася жыцьцё мясцовай варшаўскай і мазавецкай грамады.
У студыі Польскага радыё "Кракаў", 1936 годУ студыі Польскага радыё "Кракаў", 1936 годNarodowe Archiwum Cyfrowe

1 сакавіка 1937 году пачала працу радыёстанцыя «Варшава 2». Гэтая дата лічыцца «днём нараджэньня» сёньняшняга Другога каналу Польскага радыё, які мае характар элітнай праграмы й на хвалях якога гучыць высакаякасная публіцыстыка, клясычная музыка і ўвогуле журналісцкія матэрыялы, як гаворыцца, «зь верхняй паліцы».
Пра Польскае радыё ў нашым эфіры прагучала не адна перадача. Нагадаю толькі, што датай паўстаньня радыёстанцыі лічыцца 18 жніўня 1925 году. Радыё ў тыя часы было вельмі папулярным і адначасова элітным сродкам масавай інфармацыі. Нагадаем, у 1918 годзе Польшча стала незалежнай краінай, і радыё, якое ў той час было маладым СМІ, адыгрывала вялікую ролю ва ўзмацненьні дзяржаўнасьці адроджанай краіны, пашырэньні культуры, традыцый, але й таксама выконвала прапагандысцкія задачы.
У той час быў адзін агульнапольскі радыёканал. Высокая мачта ў гарадку Рашын каля Варшавы дазваляла ахапіць вяшчаньнем усю тэрыторыю тагачаснай Польшчы. У рэгіёнах працавалі лякальныя станцыі Польскага радыё, якія ахоплівалі вяшчаньнем некалькі ваяводзтваў. Рэгіянальныя радыё былі ў Познані, Торуні, Кракаве, але й таксама ў гарадах, якія цяпер уваходзяць у склад іншых краін, а тады былі часткай Польшчы. Гэта, для прыкладу, Вільня, Львоў і беларускія Баранавічы. Радыёстанцыя «Баранавічы» была адкрытая 1 ліпеня 1938 году. На жаль, прапрацавала яна крыху больш за год, бо вяшчаньне было спыненае 16 верасьня 1939 году – у той дзень перадатчык разбамбілі гітлераўскія самалёты. Дарэчы, на той момант радыё «Баранавічы» было найсучасьнейшай польскай станцыяй.
І вось, у другой палове 1930-х гадоў было прынятае рашэньне адкрыць другі канал Польскага радыё – перш усё для Варшавы, але ў пэрспэктыве плянавалася пашырыць вяшчаньне на тэрыторыю ўсёй краіны. 1 сакавіка 1937 году роўна а 13.10 у эфіры прагучалі пазыўныя радыё «Варшава 2». Радыёстанцыя вяшчала на доўгай хвалі 216.8 кГц. Моц перадатчыка складала ўсяго 10 кВт. Сыгнал упэўнена прымаўся ў сталіцы й ваяводзтве.
Першапачаткова праграма працягвалася 5 гадзін. Сярод тэмаў дамінавалі лякальныя навіны, асьвятлялася жыцьцё мясцовай варшаўскай і мазавецкай грамады. Нагадаем, Мазовія – гэта цэнтральны польскі рэгіён, адміністрацыйным цэнтрам якога зьяўляецца менавіта Варшава. Быў таксама радыётэатар – на той момант надзвычай папулярная радыйнай творчая форма. Прычым радыёспэктаклі трансьляваліся ў прамым эфіры!
1 верасьня 1939 году на Польшчу напала Нямеччына. Радыёстанцыя «Варшава 2» адыграла вялізную ролю ў абароне сталіцы й мабілізацыі насельніцтва. Менавіта на хвалях гэтай радыёстанцыі тагачасны мэр сталіцы Стэфан Стажыньскі выступаў з заклікамі й паведамленьнямі, датычнымі абароны гораду. Апошні сыгнал «Варшавы 2» прагучаў 30 верасьня 1939 году. «Гэта Варшавы, ці нас чуваць? Гэта наша апошняе паведамленьне. Сёньня нямецкія часткі ўвайшлі ў Варшаву. Братэрскае прывітаньне для жаўнераў, якія па-геройску змагаюцца на паўвостраве Хэль і паўсюль у краіне. Яшчэ Польшча не загінула! Няхай жыве Польшча!». І прагучаў дзяржаўны гімн.
1 кастрычніка 1939 году Польскае радыё перайшло ў падпольле. Але гэта – цалкам іншая старонка гісторыі.
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл – архіўныя пазыўныя й перадачы Польскага радыё

1 сакавіка 1937 году пачала працу радыёстанцыя «Варшава 2». Гэтая дата лічыцца «днём нараджэньня» сёньняшняга Другога каналу Польскага радыё, які мае характар элітнай праграмы й на хвалях якога гучыць высакаякасная публіцыстыка, клясычная музыка і ўвогуле журналісцкія матэрыялы, як гаворыцца, «зь верхняй паліцы».

Пра Польскае радыё ў нашым эфіры прагучала не адна перадача. Нагадаю толькі, што датай паўстаньня радыёстанцыі лічыцца 18 жніўня 1925 году. Радыё ў тыя часы было вельмі папулярным і адначасова элітным сродкам масавай інфармацыі.

Нагадаем, у 1918 годзе Польшча стала незалежнай краінай, і радыё, якое ў той час было маладым СМІ, адыгрывала вялікую ролю ва ўзмацненьні дзяржаўнасьці адроджанай краіны, пашырэньні культуры, традыцый, але й таксама выконвала прапагандысцкія задачы.

Трансьляцыйны
Трансьляцыйны аўтамабіль Польскага радыё на базе "Шэўрале", 1939 год

У той час быў адзін агульнапольскі радыёканал. Высокая мачта ў гарадку Рашын каля Варшавы дазваляла ахапіць вяшчаньнем усю тэрыторыю тагачаснай Польшчы. У рэгіёнах працавалі лякальныя станцыі Польскага радыё, якія ахоплівалі вяшчаньнем некалькі ваяводзтваў. Рэгіянальныя радыё былі ў Познані, Торуні, Кракаве, але й таксама ў гарадах, якія цяпер уваходзяць у склад іншых краін, а тады былі часткай Польшчы. Гэта, для прыкладу, Вільня, Львоў і беларускія Баранавічы. Радыёстанцыя «Баранавічы» была адкрытая 1 ліпеня 1938 году. На жаль, прапрацавала яна крыху больш за год, бо вяшчаньне было спыненае 16 верасьня 1939 году – у той дзень перадатчык разбамбілі гітлераўскія самалёты. Дарэчы, на той момант радыё «Баранавічы» было найсучасьнейшай польскай станцыяй.

Польскае
Польскае радыё "Вільня", 1928 год/Narodowe Archiwum Cyfrowe

І вось, у другой палове 1930-х гадоў было прынятае рашэньне адкрыць другі канал Польскага радыё – перш усё для Варшавы, але ў пэрспэктыве плянавалася пашырыць вяшчаньне на тэрыторыю ўсёй краіны. 1 сакавіка 1937 году роўна а 13.10 у эфіры прагучалі пазыўныя радыё «Варшава 2». Радыёстанцыя вяшчала на доўгай хвалі 216.8 кГц. Моц перадатчыка складала ўсяго 10 кВт. Сыгнал упэўнена прымаўся ў сталіцы й ваяводзтве.Першапачаткова праграма працягвалася 5 гадзін.

Сярод тэмаў дамінавалі лякальныя навіны, асьвятлялася жыцьцё мясцовай варшаўскай і мазавецкай грамады. Нагадаем, Мазовія – гэта цэнтральны польскі рэгіён, адміністрацыйным цэнтрам якога зьяўляецца менавіта Варшава. Быў таксама радыётэатар – на той момант надзвычай папулярная радыйнай творчая форма. Прычым радыёспэктаклі трансьляваліся ў прамым эфіры!

1 верасьня 1939 году на Польшчу напала Нямеччына. Радыёстанцыя «Варшава 2» адыграла вялізную ролю ў абароне сталіцы й мабілізацыі насельніцтва. Менавіта на хвалях гэтай радыёстанцыі тагачасны мэр сталіцы Стэфан Стажыньскі выступаў з заклікамі й паведамленьнямі, датычнымі абароны гораду.

Дырэктар
Дырэктар Польскага радыё "Баранавічы" Зьбігнеў Ціс-Банкевіч у працоўным кабінэце, 1939 год

Апошні сыгнал «Варшавы 2» прагучаў 30 верасьня 1939 году. «Гэта Варшавы, ці нас чуваць? Гэта наша апошняе паведамленьне. Сёньня нямецкія часткі ўвайшлі ў Варшаву. Братэрскае прывітаньне для жаўнераў, якія па-геройску змагаюцца на паўвостраве Хэль і паўсюль у краіне. Яшчэ Польшча не загінула! Няхай жыве Польшча!». І прагучаў дзяржаўны гімн.

1 кастрычніка 1939 году Польскае радыё перайшло ў падпольле. Але гэта – цалкам іншая старонка гісторыі.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл – архіўныя пазыўныя й перадачы Польскага радыё

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт