Logo Polskiego Radia
Print

Трамп запатрабаваў ад Мэксыкі спыніць мігрантаў, якія групай ідуць у ЗША

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.04.2018 09:38
Да амэрыканскай мяжы ідзе група 1500 мігрантаў з Гватэмалы, Сальвадора і Гандураса.

Прэзыдэнт Дональд Трамп у нядзелю востра раскрытыкаваў улады Мэксыкі за бязьдзейнасьць па нелегальнай міграцыі з гэтай краіны ў ЗША. Да амэрыканскай мяжы ідзе група 1500 мігрантаў з Гватэмалы, Сальвадора і Гандураса. Яны пачалі свой марш 25 сакавіка.

Арганізатарам маршу мігрантаў зьяўляецца аб'яднаньне «Pueblos sin fronteras (Народы бяз межаў), якое намовіла іх ісьці ў групе, каб пазьбегнуць рэкету і абараняцца ад уладаў. Да гэтага часу яны прайшлі 500 км.

Група рухаецца ў напрамку мэксыканскага горада Тапачул, адкуль мае намер патрапіць у ЗША ў Каліфорнію.

У твітэры Дональд Трамп запатрабаваў ад мэксыканскіх уладаў «неадкладна спыніць паток наркотыкаў і людзей». Амэрыканскі прэзыдэнт прыгразіў, што ў адваротным выпадку ён "закруціць кран з грашыма", якія Мэксыка атрымлівае праз Паўночнаамэрыканскую зону свабоднага гандлю НАФТА.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт