Logo Polskiego Radia
Print

Полька заваявала золата на ЧЭ па цяжкай атлетыцы ў Бухарэсьце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.04.2018 13:45
На Чэмпіянаце Эўропы ў Бухарэсьце палякі заваявалі сем мэдалёў.
 PAP/EPA/ROBERT GHEMENT PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Полька Аляксандра Межееўская заваявала золата на Чэмпіянаце Эўропы па цяжкай атлетыцы ў Бухарэсьце. Польская спартсмэнка атрымала перамогу ў вагавой катэгорыі звыш 90 кг. У дваябор'і яна паказала вынік 237 кг.

Срэбра атрымала вэнгерская спартсмэнка Крысьціна Магат, бронзу – румынка Андрэа Анееў (222 кг).

Агулам польскія спартоўцы заваявалі ў Бухарэсьце сем мэдалёў. Акрамя Межееўскай, золата атрымаў Аркадыюш Міхальскі (105 кг) і Лахоўская Яанна (53 кг). У сваю чаргу, сярэбраны мэдаль заваяваў Кацпэр Клос (85 кг) бронзавыя – Лукаш Грэля (94 кг) Патрыцыя Пеховяк (69 кг) і Качмарчык Кінга (90 кг.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт