Logo Polskiego Radia
Print

13 гадоў таму пайшоў з жыцьця Папа Рымскі Ян Павал II

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.04.2018 14:03
Яна Паўла II называюць пантыфікам-паломнікам, ён зьдзейсьніў 104 замежныя паездкі.
Pope John Paul II's tomb. Photo: Wikipedia/Paweł Rosiak/CC BY-SA 3.0Pope John Paul II's tomb. Photo: Wikipedia/Paweł Rosiak/CC BY-SA 3.0Photo: Wikipedia/Paweł Rosiak/CC BY-SA 3.0

13 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года, пайшоў з жыцьця паляк Папа Рымскі Ян Павал ІІ, кананізаваны ў 2014 годзе. Яго пантыфікат лічыцца выключным з пункту гледжаньня духоўнага вымярэньня яго вучэньняў, колькасьці пілігрымак, які Папа зьдзейсьніў, і факт яго кананізацыі. Ян Павал II аказаў уплыў на лёсы сьвету, а яго прыклад у дачыненьні да пакут і хваробы стаў крыніцай надзеі для мільёнаў людзей.

Яна Паўла II называюць пантыфікам-паломнікам, ён зьдзейсьніў 104 замежныя паездкі. Папа Рымскі наведваў месцы, якіх закранулі галеча і голад, а таксама прыяжджаў туды, дзе парушаліся свабоды чалавека і права на годнае жыцьцё.

Падчас яго пантыфікату каталіцкую веру прынялі звыш 300 мільёнаў людзей.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт