Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пачаўся музычны фэстываль «Залатагорская ліра»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2018 08:16
Фэстываль духоўнай музыкі праходзіць у менскім касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы.
Касьцёл Сьвятога Роха (Найсьвяцейнай Тройцы) у Менску Касьцёл Сьвятога Роха (Найсьвяцейнай Тройцы) у Менску commons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/GNU Free Documentation License

У менскім касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы пачаўся фэстываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». Сёлета ён адбудзецца ў 14-ы раз і працягнецца да 5 траўня.

Упершыню ў праграме прадстаўлены каля 20 арганістаў з Беларусі, Нямеччыны, Фінляндыі і Францыі. Асобныя праграмы прысьвечаны выкананьню на аўтэнтычных інструмэнтах эпохі барока, прэм’ерам твораў беларускіх аўтараў. Духоўную музыку Ўкраіны прадставіць фальклёрны ансамбаль украінскай песьні і абраду «Ватра».

Упершыню ў межах музычнага фэстывалю будзе прадстаўлена выстава графікі маладога мастака Ягора Арлова.

Бліжэйшы канцэрт 5 красавіка, чацьвер, 20:00- Канцэрт старадаўняй музыкі.

Уваход на ўсе канцэрты фэстывалю свабодны. Пачатак канцэртаў а 20 гадзіне.

Падрабязная праграма "Залатагорскай ліры" разьмешчана на сайце catholic.by

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт