Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ўступіў у сілу прэзыдэнцкі закон аб Вярхоўным судзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2018 11:50
Найбольш значныя зьмены адбудуцца ў складзе судзьдзяў Вярхоўнага суду.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У адпаведнасьці з законам, судзьдзі павінны сыходзіць на пэнсію ва ўзросьце 65 гадоў. Таксама будуць створаныя дзьве новыя палаты: Пазачарговага кантролю і публічных справаў, і другая палата - Дысцыплінарная.

Першая палата будзе прымаць рашэньне аб законнасьці выбараў Вярхоўнага суду і вырашаць скаргі на канчатковыя рашэньні польскіх судоў, у тым ліку за апошнія 20 гадоў.

Надзвычайная скарга зьяўляецца рэалізацыяй перадвыбарчага абяцаньня прэзыдэнта Анджэя Дуды. Дысцыплінарная палата будзе разглядаць дысцыплінарныя справы ў дачыненьні да судзьдзяў і іншых спэцыялістаў. У абедзьвюх палатах разам з судзьдзямі будуць прымаць рашэньні прысяжныя, якіх абярэ Сэнат.

Найбольш значныя зьмены адбудуцца ў складзе судзьдзяў Вярхоўнага суду. Лік судзьдзяў з існуючых 80 павялічыцца, па меншай меры, да 120. У адпаведнасьці з палажэньнямі закона, судзьдзі Вярхоўнага суду будуць выходзіць на пэнсію ва ўзросьце 65 гадоў. Да гэтага часу гэты ўзрост складаў 70 гадоў. Прэзыдэнт атрымлівае магчымасьць адмяніць рашэньне пра выхад на пэнсію паасобна для кожнага судзьдзі.

Цяперашняя старшыня Вярхоўнага суду Малгажата Герсдорф (М. Gersdorf), рашучы праціўнік зьмен судовай сыстэмы ў Польшчы, 65 гадоў скончыла ў лістападзе мінулага года.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт