Logo Polskiego Radia
Print

Мінабароны павінна перагледзець закон аб паніжэньні ў званьні вайскоўцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2018 16:25
На мінулым тыдні прэзыдэнт Анджэй Дуда наклаў вэта на гэты закон.
Bild: www.pixabay.com

Міністэрства нацыянальнай абароны павінна працягнyць працу над законам аб паніжэньні ў званьні вайскоўцаў – лічыць кіраўнік Канцылярыі рэм’ер-міністра Міхал Дворчык. На мінулым тыдні прэзыдэнт А.Дуда наклаў вэта на гэты закон.

Міністэрства Абароны падрыхтавала дадзены закон у той час, калі Міхал Дворчык займаў пасаду намесьніка міністра абароны.

Прэзыдэнт не падтрымлівае пазбаўленьня ваеннага рангу ўсіх чальцоў Ваеннай рады нацыянальнага выратаваньня (Wojskowa Rada Ocalenia Narodowego), якая ўводзіла ваеннае становішча ў Польшчы ў 1981 годзе.

Міхал Дворчык у эфіры Польскага радыё казаў сёньня, што прэзыдэнт зьдзівіў сваім рашэньнем, таму што раней ён не ўносіў ніякіх заўваг на паасобных этапах працы над законапраектам.

Прэзыдэнт адмовіўся падпісаць закон аб пазбаўленьні ваеннага званьня афіцэраў і унтэр-афіцэраў, тых, хто, знаходзячыся ў органах дзяржаўнай бясьпекі, дзейнічаў на карысьць замацоўваньня камуністычнага рэжыму і на шкоду польскай дзяржавы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт