Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы забараняюць камэрцыйнае паляваньне на зуброў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2018 17:11
Прадпрыемства "Дзяржаўныя лясы" адмаўляецца ад прадастаўленьня магчымасьці паляваньня на зуброў на камэрцыйных умовах.
Photo: Kathy2408/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы забароняць камэрцыйнае паляваньне на зуброў
„Дзяржаўныя лясы” больш ня будуць дазваляць паляўнічым паляваць на зуброў за грошы.
У Польшчы больш ня можна будзе паляваць на зуброў за грошы. Генэральны дырэктар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” паведаміў, што лесьнікі адмаўляюцца ад магчымасьці дазваляць паляўнічым паляваць на зуброў паводле камэрцыйных умоваў.
Па гэтай справе Анджэй Канечны (Andrzej Konieczny) накіраваў адпаведныя даручэньні лесьніком, якія апякуюцца статкамі зуброў на Падляшшы.
Цяпер у любой сытуацыі, калі экспэрты вырашаць аб неабходнасьці ліквідаваць канкрэтнага зубра, на што згоду павінны даць таксама службы аховы навакольнага асяродзьдзя, застрэліць жывёлу змогуць выключна ўпаўнаважаныя й падрыхтаваныя дзеля таго супраціўнікі прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”. Усё гэта будзе адбывацца над наглядам вэтэрынараў.
аз

У Польшчы больш нельга будзе паляваць на зуброў за грошы, паведаміў генэральны дырэктар прадпрыемства "Дзяржаўныя лясы" Анджэй Канечны (Andrzej Konieczny). Прадпрыемства адмаўляецца ад прадастаўленьня магчымасьці паляваньня на зуброў на камэрцыйных умовах.

Анджэй Канечны накіраваў адпаведныя даручэньні ў рэгіянальныя дырэкцыі "Дзяржаўных лясоў".

Цяпер у сытуацыі, калі экспэрты вырашаць аб неабходнасьці адстрэлу зубра, напрыклад, па стане здароўя, то згоду на гэта павінны даць службы аховы навакольнага асяродзьдзя. Застрэліць жа жывёлу змогуць выключна ўпаўнаважаныя й падрыхтаваныя да гэтага супраціўнікі прадпрыемства "Дзяржаўныя лясы". Працэс будзе адбывацца над наглядам вэтэрынараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт