Logo Polskiego Radia
Print

Палякі паступова прывыкаюць да нядзеляў без гандлю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2018 16:15
У красавіку выпадае ажно тры нядзелі, у якія будзе дзейнічаць забарона на гандаль.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Палякі паступова прывыкаюць да нядзеляў без гандлю
У красавіку выпадае ажно тры нядзелі, у якія будзе дзейнічаць забарона на гандаль.
„Гандляры выконваць правілы, якія тычацца абмежаваньня гандлю па нядзелях і ў сьвяточныя дні”, - кажа Галоўны інспэктар працы Веслаў Лышчэк (Wiesław Łyszczek).
Паводле яго, нядзелі, якіх да гэтай пары датычыла забарона на гандаль паказалі, што як спажыўцы, так і гандляры ўжо прывыклі да таго, што ня ў кожны дзень усе крамы могуць быць адчыненыя.
Веслаў Лышчэк кажа, што ўзровень парушэньняў, зафіксаваных у нядзелі 11 і 18 сакавіка быў невялікі, то бок не перавысіў 3%. Гэта - на яго думку - вельмі добры вынік.
У агульнай складанасьці 11 і 18 сакавіка інспэктары праверылі больш за 12 тысяч гандлёвых кропак. Яны выпісалі 54 штрафы, склалі 38 пратаколаў і вынесьлі 55 папярэджаньняў.
Нагадаем, у красавіку выпадае ажно тры нядзелі, падчас якіх будзе дзейнічаць забарона на гандаль. Гаворка ідзе пра 8, 15 і 22 красавіка. Нагадаем, паводле правілаў, сёлета забарона на гандаль не распаўсюджваецца на першую й апошнюю нядзелю месяца.
Закон, які абмяжоўвае гандаль па нядзелях уступіў у сілу ў сакавіку бягучага году. Ён не датычыць крамаў, у якіх за прылаўкам стане сам уласьнік, а таксама на пякарні, кандытарскія й кветкавыя крамы, аўтазаправачныя станцыі, паштовыя аддзяленьні, а таксама шапікі на вакзалах і ў аэрапортах.
З 1 студзеня 2019 году крамы змогуць працаваць толькі ў адну нядзелю ў месяц, а з 2020 году забарона ахопіць усе нядзелі за выключэньнем сямі ў год.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт