Logo Polskiego Radia
Print

Партыя сказала «трэба»: у Польшчы міністраў прымусяць аддаць прэміі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2018 18:12
Найбольшая прэмія склала каля 20 тыс. эўра на аднаго міністра, найменшая - 15 тыс. 500 эўра.
Яраслаў Качыньскі на прэс-канфэрэнцыіЯраслаў Качыньскі на прэс-канфэрэнцыіPAP/Radek Pietruszka

Партыя сказала «трэба»: у Польшчы міністры аддадуць прэміі на дабрачынныя мэты
Старшыня кіруючай у Польшчы кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі заявіў, што ў палітыку не ідуць дзеля грошай, таму грамадзтва чакае ад палітыкаў сьціпласьці. Пра гэта Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін» у Польшчы, сказаў на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве.
Паводле словаў Яраслава Качыньскага, партыя прыняла рашэньне, згодна зь якім міністры й дзяржаўныя сакратары, якія зьяўляюцца палітыкамі, прызначанымі паводле палітычнага ключа, а не службовымі асобамі, перададуць атрыманыя прэміі на дабрачынныя мэты ў польскую каталіцкую арганізацыю «Caritas».
«Мэтай палітыкі не зьяўляецца ўзбагачэньне палітыкаў, таму мы прынялі адпаведныя рашэньні – з гэтага моманту будзе значна сьціплей, чым было да гэтага часу», – сказаў лідар партыі. Акрамя таго, неўзабаве ПіС запрапануе зьніжэньне зарплаты дэпутатаў парлямэнту на 20% і адмену дадатковых фінансавых прэмій для старшыняў дзяржаўных кампаній.

Старшыня кіруючай у Польшчы кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі заявіў, што ў палітыку не ідуць дзеля грошай, таму грамадзтва чакае ад палітыкаў сьціпласьці. Пра гэта Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін» у Польшчы, сказаў на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве.

Паводле словаў Яраслава Качыньскага, партыя прыняла рашэньне, згодна зь якім міністры й дзяржаўныя сакратары, якія зьяўляюцца палітыкамі, прызначанымі паводле палітычнага ключа, а не службовымі асобамі, перададуць атрыманыя прэміі на дабрачынныя мэты ў польскую каталіцкую арганізацыю «Caritas».

«Мэтай палітыкі не зьяўляецца ўзбагачэньне палітыкаў, таму мы прынялі адпаведныя рашэньні – з гэтага моманту будзе значна сьціплей, чым было да гэтага часу», – сказаў лідар партыі.

Акрамя таго, неўзабаве ПіС запрапануе зьніжэньне зарплаты дэпутатаў парлямэнту на 20% і адмену дадатковых фінансавых прэмій для старшыняў дзяржаўных кампаній.

Нядаўна польскія СМІ паведамілі, што ў канцы мінулага году міністры ды іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі ўраду атрымалі высокія прэміі. Агулам на прэміі было выдаткавана некалькі мільёнаў злотых. Найбольшая прэмія склала 82 тыс. 100 злотых (каля 20 тыс. эўра) - яе атрымаў тагачасны міністар унутраных спраў Мар'юш Блашчак. Найменшую прэмію ў памеры 65 тыс. 100 злотых (15 тыс. 500 эўра) атрымала некалькі міністраў, а таксама тагачасны прэм'ер Бэата Шыдла.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт