Logo Polskiego Radia
Print

Вугорцы выберуць дэпутатаў і выкажуцца наконт бежанцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2018 11:01
Вугорскі ўрад мабілізаваў усе сілы, каб заахвоціць грамадзян да ўдзелу ў галасаваньні.
Прэм’ер Віктар Орбан.Прэм’ер Віктар Орбан.PAP/EPA/Zoltan Mathe

Вугорцы выберуць дэпутатаў і выкажуцца наконт бежанцаў
Вугорскі ўрад мабілізаваў усе сілы, каб заахвоціць грамадзян да ўдзелу ў галасаваньні.
У нядзелю вугорцы будуць выбіраць новы парлямэнт. Аднак кіроўная правацэнтрысцкая партыя „Фідэш”мабілізуе ўсе сілы перш за ўсё перад суправаджаючым выбары рэфэрэндумам па справе ўцекачоў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Падчас апытаньня вугорцы адкажуць на пытаньне, ці пагаджаюцца на тое, каб Эўразьвяз мог самастойна прымаць рашэньне пра пасяленьне на тэрыторыі Вугоршчыны асобаў іншай нацыянальнасьці.
Паводле камэнтатараў, вынік рэфэрэндуму па справе бежанцаў прадвызначаны. Больш за 80% вугорцаў не пагаджаюцца на тое, каб краіна прымала ўцекачоў. Цяпер справа тычыцца выключна яўкі, якая павінна перавысіць 50%.
У гэткай сытуацыі ўрад Вугоршчыны мабілізаваў усе сілы, каб заахвоціць выбаршчыкаў прыняць удзел у нядзельным галасаваньні. Дарэчы, такой выбарчай кампаніі вугорцы ня бачылі нават тады, калі яны вырашалі пра тое, ці хочуць далучыцца да ЭЗ. Урад паведамляе, што на выбарчую кампанію былі выдаткаваныя 16 мільёнаў эўра. Аднак частка камэнтатараў лічыць, што кошт кампаніі склаў нават 60 мільёнаў эўра. Пра гэта, паводле іх, сьведчаць чарговыя зьмены, унесеныя ў закон аб дзяржаўным бюджэце.
Прэм’ер Віктар Орбан заявіў, што калі рэфэрэндум будзе палічаны сапраўдным, то ён будзе імкнуцца да заключэньня новых дамоваў з Эўразьвязам, якія зьменшаць залежнасьць Будапэшту ад Брусэля, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

У нядзелю вугорцы будуць выбіраць новы парлямэнт. Аднак кіроўная правацэнтрысцкая партыя „Фідэш”мабілізуе ўсе сілы перш за ўсё перад, суправаджаючым выбары, рэфэрэндумам па справе ўцекачоў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Падчас апытаньня вугорцы адкажуць на пытаньне, ці пагаджаюцца на тое, каб Эўразьвяз мог самастойна прымаць рашэньне пра пасяленьне на тэрыторыі Вугоршчыны асобаў іншай нацыянальнасьці.

Паводле камэнтатараў, вынік рэфэрэндуму па справе бежанцаў прадвызначаны. Больш за 80% вугорцаў не пагаджаюцца на тое, каб краіна прымала ўцекачоў. Цяпер справа тычыцца выключна яўкі, якая павінна перавысіць 50%.

У гэткай сытуацыі ўрад Вугоршчыны мабілізаваў усе сілы, каб заахвоціць выбаршчыкаў прыняць удзел у нядзельным галасаваньні. Дарэчы, такой выбарчай кампаніі вугорцы ня бачылі нават тады, калі яны вырашалі пра тое, ці хочуць далучыцца да ЭЗ. Урад паведамляе, што на выбарчую кампанію былі выдаткаваныя 16 мільёнаў эўра. Аднак частка камэнтатараў лічыць, што кошт кампаніі склаў нават 60 мільёнаў эўра. Пра гэта, паводле іх, сьведчаць чарговыя зьмены, унесеныя ў закон аб дзяржаўным бюджэце.

Прэм’ер Віктар Орбан заявіў, што калі рэфэрэндум будзе палічаны сапраўдным, то ён будзе імкнуцца да заключэньня новых дамоваў з Эўразьвязам, якія зьменшаць залежнасьць Будапэшту ад Брусэля, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт