Logo Polskiego Radia
Print

Мінздароўя павышае квоты на набор студэнтаў-мэдыкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2018 10:01
Найбольшы квот будзе вызначана для ВНУ, якія вядуць навучаньне на польскай, а не замежнай мове.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінздароўя павышае квоты на набор студэнтаў-мэдыкаў
Найбольшы квот будзе вызначана для ВНУ, якія вядуць навучаньне на польскай, а не замежнай мове.
Міністэрства аховы здароўя ў Польшчы чарговы раз павялічвае колькасьць месцаў у мэдыцынскіх унівэрсытэтах у краіне. У наступным навучальным годзе будзе іх 276 больш, чым у бягучым.
Найбольшы квот будзе вызначана для ВНУ, якія вядуць навучаньне на польскай, а не замежнай, напрыклад, ангельскай мове. Гаворка ідзе пра 257 дадатковых месцаў.
У будучым навучальным годзе ліміт месцаў на лячэбным і мэдыка-стаматалягічным факультэтах складзе 9 211, у тым ліку для будучых лекараў будзе прызначана 7 816 месцаў.
Згодна з дзейным заканадаўствам, ліміт месцаў на лячэбным і мэдыка-стаматалягічным факультэтах вызначае Міністэрства аховы здароўя па ўзгадненьні зь Міністэрствам навукі й вышэйшай адукацыі. Ведамствы бяруць пад увагу попыт на выпускнікоў і дыдактычныя магчымасьці мэдыцынскіх ВНУ.
аз

Міністэрства аховы здароўя ў Польшчы чарговы раз павялічвае колькасьць месцаў у мэдыцынскіх унівэрсытэтах у краіне. У наступным навучальным годзе будзе іх на 276 больш, чым у бягучым.

Найбольшы квот будзе вызначана для ВНУ, якія вядуць навучаньне на польскай, а не замежнай, напрыклад, ангельскай мове. Гаворка ідзе пра 257 дадатковых месцаў.

У будучым навучальным годзе ліміт месцаў на лячэбным і мэдыка-стаматалягічным факультэтах складзе 9 211, у тым ліку для будучых лекараў будзе прызначана 7 816 месцаў.

Згодна з дзейным заканадаўствам, ліміт месцаў на лячэбным і мэдыка-стаматалягічным факультэтах вызначае Міністэрства аховы здароўя па ўзгадненьні зь Міністэрствам навукі й вышэйшай адукацыі. Ведамствы бяруць пад увагу попыт на выпускнікоў і дыдактычныя магчымасьці мэдыцынскіх ВНУ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт