Logo Polskiego Radia
Print

Паляпшаецца стан здароўя Сяргея Скрыпаля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2018 13:07
Паводле лекараў, 66-гадовы расеец добра рэагуе на лячэньне.
Photo: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паляпшаецца стан здароўя Сяргея Скрыпаля
Паводле лекараў, 66-гадовы расеец добра рэагуе на лячэньне.
Шпіталь у брытанскім Солсбэры паведаміў, што паляпшаецца стан здароўя Сяргея Скрыпаля. „Яго стан хутка паляпшаецца”, - чытаем у кароткай заяве. Паводле лекараў, 66-гадовы расеец добра рэагуе на лячэньне. Лепш сябе адчувае таксама яго дачка Юлія.
Нагадаем, 4 сакавіка былы агент ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія Скрыпаль былі дастаўлены ў шпіталь з сымптомамі атручэньня высокатаксічным рэчывам. Яны былі знойдзеныя без прытомнасьці на лаўцы ў гандлёвым цэнтры ў Солсбэры.
У спробе забойства былога агента Лёндан абвінавачвае Маскву. Вынікам падзеяў у Солсбэры зьяўляецца працяглы дыпляматычны крызыс.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт