Logo Polskiego Radia
Print

Летась тавараабарот паміж Польшчай і Гішпаніяй перавысіў 10 млрд эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2018 14:21
У Мадрыдзе кіраўнік МЗС Польшчы размаўляў пра разьвіцьцё польска-гішпанскіх эканамічных адносін.
Яцэк Чапутовіч i Альфонса Дастыс.Яцэк Чапутовіч i Альфонса Дастыс. PAP/EPA/ZIPI

Летась тавараабарот паміж Польшчай і Гішпаніяй перавысіў 10 млрд эўра
У Мадрыдзе кіраўнік МЗС Польшчы размаўляў пра разьвіцьцё польска-гішпанскіх эканамічных адносін.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) паведаміў, што пазыцыі Польшчы й Гішпаніі па справе новага бюджэту ЭЗ аднолькавыя. Учора ў Мадрыдзе кіраўнік польскай дыпляматыі сустрэўся са сваім гішпанскім калегам Альфонса Дастысам.
Палітыкі абмяркоўвалі, між іншым, бюджэт Эўразьвязу пасьля 2020 году. Паводле Яцэка Чапутовіча, Польшча выказваецца за „амбіцыйны бюджэт”, які кампэнсуе страты, зьвязаныя з брэксітам. Апрача таго, як Польшча, так і Гішпанія зацікаўлены ў захаваньні канкурэнтаздольнасьці Эўразьвязу й асноваў эканамічнага разьвіцьця супольнасьці.
Міністар Чапутовіч таксама зьвярнуў увагу на разьвіцьцё польска-гішпанскіх эканамічных адносін. У мінулым годзе тавараабарот паміж абедзьвюма краінамі перавысіў 10 мільярдаў эўра. Гішпанія зьяўляецца пятай краінай, калі гаворка ідзе пра памер інвэстыцый у Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт