Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер-міністар Польшчы павіншаваў Віктара Орбана зь перамогай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2018 12:38
Прэмʼер Вугоршчыны Віктар Орбан назваў перамогу на выбарах «гістарычнай перамогай».
Віктар Орбан адзначае перамогуВіктар Орбан адзначае перамогуPAP/EPA/ZSOLT SZIGETVARY

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў Віктара Орбана з трэцяй запар перамогай на парлямэнцкіх выбарах у Вугоршчыне. Пасьля падліку практычна ўсіх галасоў перамагае кіруючая партыя «Фідэс – Вугорскі грамадзянскі саюз», якая атрымала каля паловы ўсіх галасоў выбаршчыкаў і адпаведна – канстытуцыйную большасьць.
«Шлях рэформаў ніколі не зьяўляецца лёгкім. Падтрымка большасьці грамадзтва паказвае, што да гэтага варта прыкладаць намаганьні. Падчас новага тэрміну паўнамоцтваў я жадаю вам толькі посьпехаў, для Вугоршчыны й для Эўропы », – напісаў Матэвуш Маравецкі на сваёй старонцы ў Twitter.
Раней прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан назваў перамогу «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах «гістарычнай перамогай». Ён падзякаваў за падтрымку выбаршчыкам, а таксама прэмʼер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму й кіраўніку кіруючай у Польшчы кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслава Качыньскага. Ён у пятніцу, 6 красавіка, наведаў Будапэшт, дзе быў адкрыты помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі павіншаваў Віктара Орбана з трэцяй запар перамогай на парлямэнцкіх выбарах у Вугоршчыне. Пасьля падліку практычна ўсіх галасоў перамагае кіруючая партыя «Фідэс – Вугорскі грамадзянскі саюз», якая атрымала каля паловы ўсіх галасоў выбаршчыкаў і адпаведна – канстытуцыйную большасьць.

«Шлях рэформаў ніколі не зьяўляецца лёгкім. Падтрымка большасьці грамадзтва паказвае, што да гэтага варта прыкладаць намаганьні. Падчас новага тэрміну паўнамоцтваў я жадаю вам толькі посьпехаў, для Вугоршчыны й для Эўропы», – напісаў Матэвуш Маравецкі на сваёй старонцы ў Twitter.

Раней прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан назваў перамогу «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах «гістарычнай перамогай». Ён падзякаваў за падтрымку выбаршчыкам, а таксама прэмʼер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму й кіраўніку кіруючай у Польшчы кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслава Качыньскага. Ён у пятніцу, 6 красавіка, наведаў Будапэшт, дзе быў адкрыты помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт