Logo Polskiego Radia
Print

У Катавіцэ працуе выстава «100 гадоў аўтапрамысловасьці ў Польшчы»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2018 13:33
На ёй прадстаўлена больш за 70 аўтамабіляў і матацыклаў, выпушчаных у Польшчы ды за мяжой, у тым ліку прататыпы.
Аўтамабіль Smyk B30 у Кракаўскім музэі гарадзкой тэхнікі Аўтамабіль Smyk B30 у Кракаўскім музэі гарадзкой тэхнікі commons.wikimedia.org/Dawid783/CC BY-SA 3.0/GNU Free Documentation License

У горадзе Катавіцэ працуе выстава пад назвай «100 гадоў аўтапрамысловасьці ў Польшчы». Экспазыцыя адкрытая ў Музэі цынкавай прамысловасьці на плошчы ў 2 тыс. 500 квадратных мэтраў. На ёй прадстаўлена больш за 70 аўтамабіляў і матацыклаў, выпушчаных у Польшчы ды за мяжой, у тым ліку прататыпы, якія ніколі не ўвайшлі ў сэрыйную вытворчасьць.
Для прыкладу, наведвальнікі экспазыцыі змогуць убачыць легкавы аўтамабіль Polski Fiat 508, які сэрыйна выпускаўся ў Польшчы па італьянскай ліцэнзіі. Акрамя аўто, якія ў мінулым часта можна было сустрэць на вуліцах польскіх (і ня толькі польскіх) гарадоў, на выставе таксама прадстаўленыя прататыпы, для прыкладу, малалітражны легкавы аўтамабіль Smyk. Адметнай рысай гэтага транспартнага сродку было тое, што ў яго кіроўца й пасажыры сядалі сьпераду.

У горадзе Катавіцэ працуе выстава пад назвай «100 гадоў аўтапрамысловасьці ў Польшчы».

Экспазыцыя адкрытая ў Музэі цынкавай прамысловасьці на плошчы ў 2 тыс. 500 квадратных мэтраў. На ёй прадстаўлена больш за 70 аўтамабіляў і матацыклаў, выпушчаных у Польшчы ды за мяжой, у тым ліку прататыпы, якія ніколі не ўвайшлі ў сэрыйную вытворчасьць.

Для прыкладу, наведвальнікі экспазыцыі змогуць убачыць легкавы аўтамабіль Polski Fiat 508, які сэрыйна выпускаўся ў Польшчы да вайны па італьянскай ліцэнзіі.

Акрамя аўто, якія ў мінулым часта можна было сустрэць на вуліцах польскіх (і ня толькі польскіх) гарадоў, на выставе таксама прадстаўленыя прататыпы, для прыкладу, малалітражны легкавы аўтамабіль Smyk. Адметнай рысай гэтага транспартнага сродку было тое, што ў яго кіроўца й пасажыры сядалі сьпераду.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт