Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка: «Паўночны паток-2» – гэта хабар за ляяльнасьць у адносінах да Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2018 18:12
Кіраўнік Украіны лічыць, што «Паўночны паток-2» – гэта выключна палітычны праект.
Ангела Мэркель і Пётр Парашэнка, верасень 2014 года Ангела Мэркель і Пётр Парашэнка, верасень 2014 года Bundesregierung/Public Domain

Газаправод «Паўночны паток-2» – гэта хабар за ляяльнасьць у адносінах да Расеі, такое меркаваньне выказаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка. У інтэрвію нямецкай газэце Handelsblatt кіраўнік Украіны сказаў, што «Паўночны паток-2» – гэта выключана палітычны праект, дзякуючы якому Расея хоча купіць прыхільнасьць Заходняй Эўропы. Інтэрвію нямецкай газэце Парашэнка даў напярэдадні візыту ў Бэрлін, які заплянаваны на аўторак, 10 красавіка.
Украінскі прэзыдэнт мяркуе, што праект газаправоду ня мае ніякага эканамічнага абгрунтаваньня, паколькі шлях пастаўкі газу праз тэрыторыю Ўкраіны таньнейшы, чым па дне Балтыкі.
«Паўночны паток – 2» – гэта газавая магістраль зь дзьвюх нітак з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора. Прапускная магчымасьць трубаправоду складае 55 млрд кубамэтраў газу ў год. Новы газатранспартны калідор павінен быць аддадзены ў эксплюатацыю ў 2019 годзе. Тады ж Расея плянуе спыніць транзыт газу праз Украіну.

Газаправод «Паўночны паток-2» – гэта хабар за ляяльнасьць у адносінах да Расеі, такое меркаваньне выказаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.

У інтэрвію нямецкай газэце Handelsblatt кіраўнік Украіны сказаў, што «Паўночны паток-2» – гэта выключана палітычны праект, дзякуючы якому Расея хоча купіць прыхільнасьць Заходняй Эўропы.

Інтэрвію нямецкай газэце Парашэнка даў напярэдадні візыту ў Бэрлін, які заплянаваны на аўторак, 10 красавіка.

Украінскі прэзыдэнт мяркуе, што праект газаправоду ня мае ніякага эканамічнага абгрунтаваньня, паколькі шлях пастаўкі газу праз тэрыторыю Ўкраіны таньнейшы, чым па дне Балтыкі.

«Паўночны паток – 2» – гэта газавая магістраль зь дзьвюх нітак з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора. Прапускная магчымасьць трубаправоду складае 55 млрд кубамэтраў газу ў год. Новы газатранспартны калідор павінен быць аддадзены ў эксплюатацыю ў 2019 годзе. Тады ж Расея плянуе спыніць транзыт газу праз Украіну.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт