Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне страйкуе грамадзкі сэктар

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2018 14:43
У рэгіёнах не працуюць аэрапорты, гарадзкі транспарт, камунальшчыкі, установы асьветы.
flickr.com/ Kevin Gessner

У некалькіх нямецкіх фэдэральных землях працягваецца папераджальны страйк супрацоўнікаў грамадзкага сэктару. Учора баставалі нямецкія аэрапорты. Забастоўку арганізаваў прафсаюз «Verdi», патрабуючы для звыш двух мільёнаў супрацоўнікаў росту заработнай платы. Прафсаюз патрабуе павышэньня заробкаў на 6 працэнтаў, але ня менш за 200 эўра ў месяц.

У рэгіёне Рэйнлянд-Пфальц, Саары, Баварыі, Брандэнбургу, а таксама ў Бэрліне й Гамбургу пратэстуюць работнікі грамадзкага транспарту, не працуюць дзіцячыя садкі, а таксама офісныя супрацоўнікі камунальных службаў. У большасьці гарадоў паўсталі сур'ёзныя ўскладненьні для жыхароў. З-за пратэстаў шпіталі працуюць у абмежаваным рэжыме.

Прафсаюз «Verdi» папярэджвае, што ў выпадку невыкананьня патрабаваньняў страйк пашырыцца на ўсю краіну.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт