Logo Polskiego Radia
Print

Моладзь АГП прапануе Лябедзьку не ісьці на 10-ы тэрмін

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 09:15
Упершыню Анатоль Лябедзька быў абраны старшынём АГП у красавіку 2000 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Маладзёжная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі „Маладыя дэмакраты” прапануюць унесьці зьмены ў статут, каб адна й тая ж асоба не магла ачольваць АГП больш за тры разы. Як вядома, яе кіраўніком зьяўляецца 56-гадовы Анатоль Лябедзька. Упершыню старшынём АГП ён быў абраны ў красавіку 2000 году. З таго часу ён знаходзіцца на гэтай пасадзе ўжо 9-ы тэрмін!

У заяве „Маладых дэмакратаў” адзначаецца: „Ва ўмовах нязьменнага праўленьня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі партыі, якія абараняюць дэмакратычныя каштоўнасьці, павінны дэманстраваць на сваім прыкладзе вопыт дэмакратычнага, транспарантнага кіраваньня й зьмяняльнасьці ўлады. Мэтай абмежаваньня колькасьці тэрмінаў кіраўніцтва адной асобы, у дэмакратычным грамадзтве, зьяўляецца забесьпячэньне дынамічнасьці дэмакратычнага працэсу й недапушчэньня застойных зьяў”.

У той жа час „Маладыя дэмакраты” прызнаюць „бясспрэчныя заслугі” Анатоля Лябедзькі „ў справе прасоўваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі, разьвіцьця партыі”, а таксама яго „вялізны досьвед” і рэкамэндуюць яго кандыдатуру на пасаду ганаровага старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт