Logo Polskiego Radia
Print

Стрымліваньне й дыялёг – стратэгія NATO ў дачыненьні да Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 12:07
Енс Столтэнбэрг: цяперашнія адносіны паміж NATO і Расеяй носяць адмоўны характар.
Олaф Шульц, Енс Столтэнбэрг і Ангела Мэркель.Олaф Шульц, Енс Столтэнбэрг і Ангела Мэркель.PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Стрымліваньне й дыялёг – стратэгія NATO ў дачыненьні да Расеі
Енс Столтэнбэрг: цяперашнія адносіны паміж NATO і Расеяй носяць адмоўны характар.
Захад будзе працягваць санкцыі супраць Расеі да таго часу, пакуль яна не адмовіцца ад сваёй агрэсіўнай палітыкі, паведаміў генэральны сакратар NATO ў інтэрвію газэце „Süddeutsche Zeitung”. Енс Столтэнбэрг прызнаў таксама, што гэта дзеяньні Масквы прымушаюць краіны альянсу павялічыць выдаткі на абарону.
Ён заявіў таксама, што цяперашнія адносіны паміж Паўночнаатлянтычным альянсам і Расеяй маюць адмоўны характар.
„Пакуль гаворка не ідзе яшчэ пра халодную вайну, але гэта ўжо таксама не стратэгічнае партнэрства, да якога мы многія гады імкнуліся”, - сказаў Енс Столтэнбэрг.
Ён раскрытыкаваў Расею за анэксію Крыму, ваеннае заангажаваньне на ўсходзе Ўкраіны, а таксама за падтрымку рэжыму Башара аль-Асада ў Сырыі.
Енс Столтэнбэрг падкрэсьліў, што дысьлякацыя часткі войскаў на ўсходняй мяжы NATO, то бок у Польшчы й краінах Балтыі, гэта ахоўная рэакцыя альянсу. Ён дадаў, што ў адносінах з Расеяй NATO выкарыстоўвае двайную стратэгію: стрымліваньне й палітычны дыялёг.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт